У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсё Беларусі з 5 па 11 чэрвеня 2023 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў. Так што выбар сапраўды вялікі.


816.jpg

Арганізатары акцыі — Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Што прапануецца

У перыяд акцыі аб’екты па ўсёй Беларусі прапануюць наведвальнікам:

бясплатныя экскурсіі і квэсты;

дні адчыненых дзвярэй;

майстар-класы;

дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;

прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Цікавосткі

Удзельнікі акцыі абяцаюць безліч разнастайных мерапрыемстваў. Вось толькі некаторыя, што падаліся нам цікавымі і якія мы раім па магчымасці наведаць

5 чэрвеня «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» ладзіць бясплатную экскурсію (г. Пружаны, вул. Савецкая, д. 50);

з 5-га па 10-га чэрвеня Пінскі кафедральны касцёл запрашае на бясплатную экскурсію па былому манастыру францысканцаў (г. Пінск, вул. Леніна, 16);

6-га чэрвеня — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Доме-музеі Марка Шагала з 11.00 да 12.00. А таксама, бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Арт-цэнтры Марка Шагала з 14.00 да 15.00;

з 6-га па 9-га чэрвеня «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» запрашае на бясплатныя экскурсіі;

6-га і 7-га чэрвеня можна наведаць экспазіцыю Паўночнай вежы Гальшанскага замка;

7-га чэрвеня можна бясплатна наведаць экскурсію па палацаваму комплексу ў Ружанах (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) альбо наведаць «Музей беларускага Палесся» (г. Пінск, пл. Леніна, 22).

Як патрапіць на экскурсіі

Падрабязны пералік аб’ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна спампаваць ці азнаёміцца з ім тут. У табліцы ёсць магчымасць адсартаваць аб’екты па вобласці, тыпе арганізацыі.

Каб патрапіць на экскурсіі ці іншыя мерапрыемствы, трэба абавязкова папярэдне запісацца па тэлефонах, якія ўказаны насупраць кожнага ўдзельніка акцыі ўсё ў той жа табліцы.

Прыемных вандровак!

Ноч музеяў

А пакуль чэрвень не надышоў, зусім неабавязкова сядзець дома ў чаканні бясплатных экскурсій. Ужо заўтра па ўсёй Беларусі стартуе міжнародная акцыя «Ноч музеяў». Гэта доўгачаканая падзея, да якой кожны музей стараецца падрыхтаваць нешта асаблівае. У музеях Беларусі будзе адбывацца процьма мерапрыемстваў. Каб вам прасцей было сарыентавацца, мы зрабілі падборку самых цікавых прапановаў.

Ноч музеяў 2023 у Беларусі: куды схадзіць і што паглядзець