У Мінску з дастаўкай ежы будуць бясплатна раздаваць зубную пасту
Мінчанам з дастаўкай ежы будуць дарыць наборы для гігіены рота. Незвычайную акцыю арганізавалі сэрвіс здаровага харчавання HealthyPlan і вытворца сродкаў па доглядзе за паражніной рота R.O.C.S. Мэта – прыцягнуць увагу беларусаў да здаровага харчавання і рэгулярнай гігіены пасля ежы.
З 22 снежня пры замове дастаўкі ад HealthyPlan кожны кліент атрымае зубную пасту ў падарунак, а першыя 100 чалавек яшчэ і зубную шчотку незалежна ад сумы заказу. Акцыя працягнецца некалькі дзён, арганізатары падрыхтавалі 500 падарункаў.
«У людзей не заўсёды ёсць магчымасць пачысціць зубы пасля прыёму ежы. Наша акцыя накіравана на тое, каб нагадаць пра важнасць гігіены рота, – адзначыў клінічны дырэктар брэнда R.O.C.S. Андрэй Акуловіч. – Большасць нашых прадуктаў не ўтрымліваюць фтору, таму яны бяспечныя ў тым ліку для цяжарных і дзяцей. Мы падтрымліваем людзей, якія імкнуцца да прыгажосці і здаровага ладу жыцця і спадзяемся, што рэгулярная гігіена рота дапаможа зрабіць ўсмешкі мінчан яшчэ больш прыгожымі».
«Напярэдадні навагодніх свят у нас павялічваецца колькасць заказчыкаў, таму што многія імкнуцца прывесці сябе ў форму, – патлумачыла заснавальнік сэрвісу HealthyPlan Кацярына Сямёнава. – Апошнім часам у мінчан ўваходзіць у моду дастаўка здаровага харчавання, гэта дазваляе людзям эканоміць час на набыццё прадуктаў і гатаванне. Акрамя таго, заказчыкі атрымліваюць збалансаванае харчаванне для сваіх мэтаў. Гэта можа быць зніжэнне масы цела, ачыстка арганізма ці ж аднаўленне пасля фізічных трэніровак».
***
Па статыстыцы 99% беларусаў маюць праблемы з зубамі. Мінералізуючыя пасты R.O.C.S. не ўтрымліваюць фтору і пры гэтым эфектыўныя ў прафілактыцы карыесу.