Фільм «Дом, які пабудаваў Джэк» – упершыню ён быў прэзентаваны ў Канах – будзе паказаны на 25-м Мінскім міжнародным кінафэстывалі ў секцыі «Майстар-клас», прызванай знаёміць беларускую публіку з новымі працамі найлепшых рэжысёраў сучаснасці.
Аўтар карцін «Рассякаючы хвалі», «Танцорка ў цемры», «Догвіль», «Антыхрыст», «Німфаманка: Частка 1» і «Німфаманка: Частка 2» у гэты раз распавёў гісторыю пра серыйнага забойцу, якая стала чарговай сенсацыяй майстра кінаправакацый.
«Дом, які пабудаваў Джэк», дзе каты і ахвяры аказваюцца на адной маральнай ступені, а мастацтва прыраўнавана да злачынства, сведчыла вяртанне рэжысёра на канскую «чырвоную дарожку», прытым вяртанне з дзёрзкім адказам грамадству спажывання. Пасля прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэм’еры фільма «Меланхолія» на Канскім кінафестывалі, праз абвінавачванні ў спачуванні нацыстам Ларс фон Трыер быў абвешчаны персонай нон грату. У Каны ён вярнуўся з чарговым выклікам грамадскай думцы, кан’юнктуры і тэндэнцыям, звязаным у тым ліку з рухам за жаночую раўнапраўнасць у кіно. Сусветная прэм’ера «Дома, які пабудаваў Джэк» паказала, што Трыер застаўся бунтаром і, магчыма, адзіным у сусветным кінематографе класікам, чыя скандальная рэпутацыя не замінае заставацца лідарам сусветнага кінаістэблішмента.
«Новы фільм Ларса фон Трыера можа таксама выглядаць спробай разабрацца з уласнымі дэманамі. Тут радыкальная кінамова, абсалютная бязлітаснасць, прытым у першую чаргу да самага сябе, правакацыйнае дасканалае маляванне людзей, чые жыццёвыя прынцыпы ляжаць «па той бок дабра і зла», – кажа праграмны дырэктар фэсту Ігар Сукманаў. – У гэтым мастацтва фон Трыера – яго кіно нікога не пакідае абыякавым: адных яно захапляе, іншых адштурхоўвае. Тая частка публікі, якая спяшаецца абвінаваціць рэжысёра ў жорсткасці, выпускае з-пад увагі, што фільм датчаніна наскрозь іранічны, і што нялюдскі трылер, якім нас усіх палохаюць, з’яўляецца перш за ўсё сатырай на тэму сучаснай светабудовы. Праз мастацкую форму рэжысёр скануе чалавечую існасць і дваістую прыроду мастацтва, што робіць яго роўнавялікім, напрыклад, Інгмару Бергману».
На Канскім кінафестывалі карціна «Дом, які пабудаваў Джэк» была сімвалічна паказана па-за конкурсам і выклікала неабыякі ажыятаж з боку публікі і кінакрытыкі.
Заснавальнікі ММКФ − Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» − Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Генеральным партнёрам выступае банкаўская плацёжная карта «Шчодрая» Mastercard. Афіцыйныя партнёры − «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны квітковы аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Форте».
Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі у сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25.
Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.
Паводле арганізатараў