Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Ці мае права на існаванне мянушка, якая прычапілася да беларусаў за савецкім часам — бульбашы? Няўжо мы больш не маем чаго паставіць на стол, акрамя бульбы? Перад праглядам чарговага выпуску «Хрусь і папалам» раім добра пад’есці, бо ад багацця беларускіх прысмакаў можна папросту знепрытомнець!