Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Бадай, кожны з нас, беларусаў, хаця б аднойчы чуў у свой бок папрок: «Чаго ж вы не змагаецеся за сваю незалежнасць і самабытнасць? Ды вы папросту баіцеся! Няма сярод беларусаў мужных і смелых!». Хаця насамрэч падобныя закіды ў бок народа, у якога на гербе выяўлены збройны вершнік, гучаць прынамсі недарэчна! Ну што, высветлім разам, хто ж мы, беларусы, насамрэч — баязліўцы альбо героі?
Ну што, зламайма і гэты стэрэатып?