Чаркесы — хто гэта? Каўказскі след у нашай вайсковай гісторыі. Новы выпуск відэапраекта «Сармат»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


чаркесы сармат

Пяцігорцы — конніца ў войску ВКЛ, паміж цяжкай гусарыяй і лёгкімі казакамі. Яе касцяк некалі склалі выхадцы з Каўказу, тыя самыя чаркесы. Як яны выглядалі? Ці атрымлівалі шляхецтва? Якія імёны і прозвішчы мелі? Ці служылі ў пяцігорцах русіны, літвіны, тарары? Як памяць пра сувязі з Каўказам «стрэліла» ужо ў ХІХ стагоддзі, калі Расія ўчыніла генацыд супраць горцаў?