• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.02.2016 | Афіша Навіны "Будзьма!"

Прэзентацыя ініцыятывы “Цытуй сваё!” 9 лютага

9 лютага пройдзе прэзентацыя ініцыятывы “Цытуй сваё!”, дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.

afisha

У студзені выйшаў у свет зборнік цытатаў беларускіх мысляроў “Цытуй сваё!”. Ён нарадзіўся дзякуючы высілкам вялікага кола неабыякавых людзей.

За месяц праз платформу Талакошт больш як 80 чалавек ахвяравалі свае грошы на выданне зборніка цытатаў беларускіх мысляроў. Грамадская ініцыятыва “Цытуй сваё!” удзячная ўсім, хто падтрымаў ідэю выдання. Асаблівую ўдзячнасць выказваем “Беларусскаму журналу”, які стаўся партнёрам выдання.

Цытатнік стаў вынікам грамадскай кампаніі “Цытуй сваё!”, якая стартавала ў траўні 2015 года. За гэты час мы сабралі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Разам з выбітнымі беларускімі мастакамі мы стварылі галерэю дызайнерскіх саколак з цытатамі. Макеты саколак ужо ёсць у свабодным доступе на спецыяльнай старонцы. Пампуйце макеты, замаўляйце ў цэнтрах друку саколкі прывабнай для вас мадэлі і насіце абраныя прынты сабе і ўсім на радасць!

Падчас прэзентацыі будуць прадстаўленыя цытатнік і саколкі, а таксама раскрыюцца таямніцы і падрабязнасці працэсу іх стварэння і далейшыя планы на Год беларускага мыслення. У праграме “падзякі і падарункі” для ўсіх, хто дапамагаў нам у зборы выбітных думак і выданні цытатніка, цікавыя госці і выступоўцы.

Запрашаем на прэзентацыю “Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення” 9 лютага ў новае памяшканне Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода “Гарызонт”). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

СУСТРЭЧА Ў FACEBOOK

Кампанія “Цытуй сваё!” была распачатая ў траўні 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!“, Беларускі калегіюм, курсы “Мова Нанова“).

Мэта кампаніі – актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай нацыянальнай культурнай прасторы.

Кампанія “Цытуй сваё!” пашыраецца, а значыць, беларуская мудрасць, гумар і дзёрзкасць будуць бліжэйшымі да свайго народа!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»

Кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін выказаліся...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі

Апошні дзень падачы заявак: 24 лістапада Тэрмін рэзідэнцыі: ад 2 да 6 тыдняў у перыяд са студзеня па сакавік...

valiancina_shauchenka
Культура

Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба

У той дзень, 11 лістапада 1990 года, у двары колішняй школы сабралося шмат людзей. Даўно ў Пінкавічах, што пад Пінскам,...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

“Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы

Наколькі карысным можа быць навучанне адначасова ў двух універсітэтах, і наколькі проста яго ажыццявіць у Беларусі. Пагаварылі...

Апошнія навіны

    Культура
    Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет
    Беларусы свету
    Беларуска Італіі: «Перавярнуць старонку» я не магу і нязгодная»
    Музыка
    У Варшаве ўпершыню зайгралі беларускія дуды з аркестрам
    Тэатр
    «Былі на маршах, сядзелі ў адной турме, і гэтую гісторыю ўжо ня сьцерці». Свабодны тэатар рыхтуе спэктакль пра жнівень-2020
    Грамадства
    Хіба можна зняволіць мысленне? Філосаф Уладзімір Мацкевіч 100 дзён за кратамі
    Замежжа
    «Беларусь на шляху да свабоды». Новая кніга тлумачыць чэхам, што такое сённяшняя Беларусь
    Культура Гісторыя
    45 год таму піянер з Вілейшчыны напісаў ліст на тэлебачанне, каб уратаваць касцёл у Альковічах. Чым гэта скончылася
    Гісторыя
    Вошы, руская тушонка і пераезд: жыхарка Шчэціна расказала пра жыццё ў Гродне ў 1930−40-х гг.
    Што замінае нам жыць на ўсе 100?
    Культура Асоба
    Сто гадоў таму ў Смаргоні нарадзіўся вядомы дырыжор і педагог Віктар Роўда
    Гісторыя Беларусы свету
    У Беластоку ўручылі прэмію імя Льва Сапегі

Афіша

  • 12.11 18:00Кшыштаф Каміль Бачыньскі: анлайн-прэзентацыя кнігі «Выбраныя вершы»
  • 12.11 18:00Псіхалагічны трэнінг «Што такое любоў да сябе» ў Вільні
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • З філармоніі пасля прэм'еры звольнілі кампазітарку Ларысу Сімаковіч
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Мацярдушка, брызгліна, дзяркач: выйшаў з друку «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM