На этыкетцы папулярнага напоя Coca Cola з’явіцца беларуская мова

Гэтага дамагліся «моўныя інспектары» Ігар Случак і Алена Нагорная.


302132765_5435910016516136_2822257965145749078_n.jpg

Ігар Случак атрымаў адказ, што ўжо ў 2022 годзе будуць распрацаваныя новыя рашэнні ўпакоўкі прадукцыі, уключаючы інфармаванне спажыўца на рускай і беларускай мовах.

Чытайце яшчэ: На этыкетках напояў Pepsi з’явіцца беларуская мова

Алена заклікае на сваёй старонцы ў Facebook далучыцца да дзейнасці па беларусіфікацыі прадукцыі: «Калі вы таксама хочаце бачыць беларускую мову на таварах, дасылайце звароты вытворцам. Для гэтага вам спатрэбіцца раздрукаваць зварот (размясціла ніжэй), набыць канверты і маркі "А". Мы з Ігарам раздрукавалі адразу шмат зваротаў, набылі шмат канвертаў і марак "А", і цяпер Ігар перыядычна "перапісвае" прадукты з нашай лядоўні, касметыку і г. д. І гэта выдатна працуе!».

Узор звароту можна атрымаць па спасылцы.