7 чэрвеня яе крымінальную справу пачне разглядаць суд Заводскога раёна Мінска (пачатак — у 10:20), пішуць калегі Тацяны Вадалажскай. Суддзя — Алег Каляда.
Таццяну Вадалажскую абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК РБ). Яе затрымалі 23 сакавіка падчас візіту ў Следчы камітэт (яна раней падавала ў СК хадайніцтва, каб ёй дазволілі выехаць у Літву на лячэнне), утрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска.