• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.12.2015 | Грамадства

«Дэбаты аб Еўропе» пройдуць 7-10 снежня ў Мінску пройдуць

7-10 снежня 2015 года ў Мінску пройдуць «Дэбаты аб Еўропе» – серыя дыскусій з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Украіны, Расіі, Эстоніі, Босніі ды Герцагавіны, Даніі, Швецыі, Аўстрыі.

Дебаты

Мы абмяркоўваем шэраг важных для Беларусі тэм, разглядаючы іх у агульнаеўрапейскім кантэксце:

– Якім чынам мы сёння гаворым аб нацыі і нацыяналізме?

– Нацыянальная супольнасць і нацыянальнае ўключэнне (досвед людзей ды супольнасцей з рознай ідэнтычнасцю на фоне спробаў стварэння адзінага нацыянальнага праекта).

– Якія сённяшнія каштоўнасці ды практыкі здольны аб’яднаць людзей у сучасных грамадствах на тэрыторыі Еўропы (у тым ліку і па-за яе межамі). Якое значэнне мае сярод гэтых практык і каштоўнасцей ідэя нацыі?

– Якое месца займаюць Расія і Еўропа сярод нашых уяўленняў аб нацыянальных праектах?

 

Удзельнікі дыскусіі ад Беларусі прадстаўляюць розныя супольнасці ды ініцыятывы (тэатральная і ўрбаністычная супольнасці, фемінісцкі рух, ЛГБТ-інцыятывы, літаратурная і акадэмічная супольнасці) і розныя рэгіёны краіны.

Фінальная публічная дыскусія «Розныя досведы ідэнтычнасці – адна нацыя?» адбудзецца 9 снежня (серада) а 18.30 у прасторы EventSpace (вул. Кастрычніцкая, 16а). Уваход вольны.

Адна з мэтаў дыскусіі – разгляд беларускай сітуацыі на фоне падзей ў іншых краінах Еўропы (раз’яднанне Украіны ці выпрабаванне Германіі бежанцамі), пошук важных для грамадства каштоўнасцяў ды ідэй, здольных пераадолець межы  традыцыйных уяўленняў аб нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыі.

У дыскусіі возьмуць удзел: Валянцін Акудовіч (Беларусь), Ірына Саламаціна (Беларусь), Інга Петц (Германія) і Барыс Херсонскі (Украіна). Мадэратары – Вольга Шпарага і Аляксей Братачкін (Беларусь).

На пачатку фінальнай дыскусіі будзе прадстаўлены матэрыял трохдзённых абмеркаванняў адзначаных пытанняў.

Мерапрыемства ў Facebook

***

Праграма «Дэбаты аб Еўропе» створана ў 2012 годзе пры падтрымцы фонда S. Fischer Stiftung, Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі і дабрачыннага фонду культуры Allianz Kulturstiftung (Германія). Суарганізатар з беларускага боку – European College of Liberal Arts in Belarus (ECLAB).

«Дэбаты аб Еўропе» падтрымліваюцца Міністэрствам замежных спраў ФРГ.

Інфармацыйная падтрымка – сетка інтэлектуальных часопісаў Eurozine і Альманах сучаснае беларускае культуры pARTisan.

Пры партнёрскай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип