Дэвід Лінч анансаваў працяг “Твін Пікса”

09.10.2014 Кіно

25 год адданыя фанаты чакалі працяга культавага серыяла “Твін Пікс”, і цяпер чаканні апраўдаліся – Дэвід Лінч здымае 9 серый наступнага сезона, прэм’ера серыяла прызначана на 2016 год.

Калі ў другім сезоне, прыблізна ў сярэдзіне, асоба забойцы стала вядомай гледачам, рэйтынг серыял пачаў імкліва падаць, і працаваць з матэрыялам далей для прадзюсараў стала нецікава ды і па сродках немэтазгодна.

Затое за час, які прайшоў з выхаду на экраны апошняй серыі, серыял прыдбаў тысячы фанатаў і стаў класікай, якая не саступае па папулярнасці ўсім астатнім фільмам Лінча, калі не пераўзыходзіць іх.