Дзень Святога Губерта: Вітанні па-расійску

05.11.2013 У краіне

Дзяржаўны Дзень Святога Губерта, што адбыўся ў Горадні 3 лістапада ўпершыню, пакінуў адчуванне скамканасці і недаробленасці свята. Пачатак мерапрыемства спазніўся на паўгадзіны праз непаладкі з электрычнасцю. Сам Святы Губерт і багіня Зевана, што віталі прысутных гарадзенцаў, выступалі выключна па-расійску. Усе мерапрыемствы, што адбываліся ў розных частках горада, пачыналіся хвілін на 20 пазней ці раней, насуперак раскладу. Аднак, як кажуць, першы блін сабаку. Першае ўражанне ад гэтага свята: гэта толькі пачатак, і трэба рабіць далей. Самымі відовішчнымі мерапрыемствамі сталі паказальныя выступы рыцараў і кароценькае вогненнае шоу ўвечары, выступ гурта Irdorath, які, можна сказаць, разварушыў гарадзенскую публіку, выступы сабак, якіх апранулі ў адзежу колеру гарадзенскага футбольнага клуба “Нёман”.

Дзяржаўны дзень Святога Губерта скончыўся. Цяпер гарадзенцаў чакае альтэрнатыўнае свята, якое распачнецца 5 лістапада з выставы ў арт-галерэі “Крыга”.

 

Андрэй Мялешка

Фота Андрэя Мялешкі і Аляксандра Саенкі

Тэгі: