Дзень роднай мовы ў Мінску з Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдуць творчыя сустрэчы паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка. Дзень роднай мовы творцы сустрэнуць “на перадавой” – у школах сталіцы.

21 лютага, 13.00. Паэтаў чакаюць у мінскай гімназіі №4.
24 лютага, 14.30. Паэты сустрэнуцца з чытачамі мінскай Дзіцячай бібліятэкі №4 (вул. Жукоўскага, 9).

Колькасць і якасць падарункаў ад “Будзьма беларусамі” абяцае быць вельмі прыемнай!