Дзесяць – твая шчаслівая лічба : )

11.06.2009 Адукацыя

dzesjatachka

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org і кампанія “Будзьма беларусамі!” з 28-га мая па 28-га чэрвеня праводзіць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў.

Стаць удзельнікам акцыі здольны любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ (школах\ каледжах і г.д.), а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008-2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура.

Да 28-га чэрвеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.

На самыя папулярныя пытанні адказала прэс-сакратар акцыі Надзея Сінкевіч.

Ігар, Гродна
А як вы будзеце правяраць, ці сапраўды ўдзельнікі акцыі маюць дзесяткі?

Надзея Сінкевіч: “Пры атрыманні падарунка неабходна будзе прад’явіць арганізатарам акцыі сваю заліковую кніжку, дзённік і г.д., дзе будзе стаяць адзнака за 2008-2009 навучальны год.”

Аляксандра, Мінск
Што хаваецца за загадкавым словам “падарункі” і якім чынам адбудзецца розыгрыш, калі ва ўсіх будуць дзесяткі?

Надзея Сінкевіч: “29-га чэрвеня мы з дапамогай кампутарнай праграмы разыграем майкі, музычныя дыскі, сумкі і іншыя прызенты.”

Глеб, Вільня
Ці ўсе ўдзельнікі атрымаюць прызы?

Надзея Сінкевіч: “Рада вам паведаміць, што абсалютна ўсе ўдзельнікі акцыі, якія атрымалі дзесяць балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура ў гэтым навучальным годзе, атрымаюць падарункі.”

Аліна, Гомель
Як яго забраць, гэты падарунак?

Надзея Сінкевіч: “29-га чэрвеня адбудзецца розыгрыш, пасля якога арганізатары акцыі звяжуцца з вамі.”

Інфалінія:
321 48 76 (Velcom)
www.moladz.org
https://vkontakte.ru/club3353897
vkonkurs@gmail.com