Эка-турызм: адраджэнне палесскай вёскі. Неардынарнае ток-шоў пройдзе ў Гомелі

Як вярнуць жыццё ў беларускую вёску: працу, грошы, дабрабыт, сучаснае жытло? І як захаваць мову, культуру, традыцыі? Ёсць людзі, якія зрабілі шмат на гэтым шляху — і гатовыя падзяліцца досведам.

gomelКалі вы марыце жыць на вёсцы, але не перарваць сувязі з горадам; і калі вам проста цікава ведаць, дзе ў гомельскіх балотах эка-сцежкі, — прыходзьце. Аб новым абліччы беларускай вёскі пойдзе гаворка на сустрэчы.

Таксама — шмат ідэяў для бізнэса, для грамадскіх праектаў, для настаўнікаў і турыстаў.

Спікеры:
Зміцер Янкоў, эка-актывіст
Юлія Сівец, журналіст
Раман Хлебін, метадыст Гомельскага эколага-біялагічнага цэнтра

Сустрэчу ладзіць грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Чакаем вас 30 лістапада, у сераду, у тайм-кафэ «Флэт» (ён пераехаў у гатэль «Надзея», вул. Галавацкага, 19)

Уваход вольны.

Даведкі: +375 44 795-01-88, razam@budzma.org, budzma.org

Падзея ў Facebook