Фотавыстава «Ізраіль новым поглядам»

Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр

пры пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

запрашаюць  на фотавыстаўку

«Ізраіль новым поглядам»

На  выстаўцы прадстаўлены работы ўдзельнікаў Усеізраільскага фестываля мастацкай фатаграфіі фатографаў-рэпатрыянтаў з розных краін.

Феномен ізраільскай культуры выражаецца ў тым, што яна вырастала не з адного кораня, фарміравалася сярод суквеццяў іншых краін. Яна складалася з узаемнага ўплывання папярэдняга мастацкага вопыта кожнага пакалення рэпатрыянтаў і рэалій новай для іх краіны.

Менавіта свежы погляд схвоплівае і больш востра заўважае асаблівасці ізраільскага побыту, прыроды і чалавечых характараў.

Хмарачосы ХХI стагоддзя і дамы, якія захоўваюць атмасферу пачатку ХХ стагоддзя, пышныя бульвары і старыя вулачкі з залацістым брукам, нечакана ўтульныя дворыкі, здаецца, захоўваюць адвечныя таямніцы.  …Еўрапейскі стыль і ўсходні дэкор… Тэль-Авіў − белы горад, які ўзнік 100 гадоў таму з пяску і мары, а побач − казачны пяцітысячагадовы Яффа…

Выстаўка «Ізраіль новым поглядам» будзе экспанавацца ў музеі да 5 кастрычніка 2010 года.

Г. Мінск, вул  М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)

Тэлефон для  даведак: 8 (017) 334-07-61