У выдавецтве «Галіяфы» выйшла новая кніга сябры Беларускага ПЭНа Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі ПЭН» .
«Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды "чалавечнага" чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў».
Шукайце кнігу на сайце выдавецтва па спасылцы.