• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.04.2022 | Грамадства

Гэта страшнае слова «потым»

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, чаму, здавалася б, нявіннае слова «потым» з’яўляецца насамрэч адным з самых страшных для чалавека. 


Ці думалі вы калі-небудзь аб тым, якое слова самае страшнае? Ці адно з самых страшных? Пэўна, большасць беларусаў і беларусак нават не задумваючыся адкажуць — «вайна». І будуць мець рацыю, бо сапраўды, усё, што звязана з вайной, мы не прымаем на генетычным узроўні. Гэта нават бачна па рэакцыі на ўсе тыя жудасныя рэчы, якія адбываюцца цяпер у братняй нам Украіне. 

Але насамрэч ёсць яшчэ адно страшнае слова, якое не нясе такога негатыву, як вайна. Аднак па сваёй разбуральнасці мае такі самы патэнцыял. І гэта слова «потым». 

43.jpg

Чаму так? Бо насамрэч «потым» — гэта адкладзенае жыццё. Малако, якое забыла на стале нягеглая гаспадыня. Згадайце, колькі ўсяго важнага мы самі адклалі ў сваім жыцці: 

— Я потым схаджу ў бальніцу.

— Я потым пагуляю з дзіцем.

— Я потым займуся сабой.

— Я потым прачытаю кнігі.

— Я потым...

44.jpg

Але фішка ў тым, што ў большасці выпадкаў гэтае «потым» не надыходзіць ніколі...

Падыдзіце да люстэрка прама зараз. Паглядзіце на сябе.

У вас зараз ёсць свае мары і свае жаданні. Калі вы іх адкладзеце на потым, то вам у перспектыве, праз год — два — пяць — дзесяць яны ўжо і не будуць патрэбныя. 

Ваша мара папросту скісне, як тое малако на стале ў нягеглай гаспадыні. Ваша жаданне страціць яркасць фарбаў і хвалюючы водар. Яно ператворыцца ў нішто. І вам нічога не застанецца, як выліць скіслыя магчымасці ва ўнітаз...

Прама сёння замяніце слова «потым» на слова «цяпер». Падумайце, што вы можаце зрабіць ужо сёння. Дазвольце сабе выдаткаваць сілы і час на пачатак руху да свайго лепшага жыцця. Бо наш мозг не любіць бяздзеяння!

Калі не ставіць мэты і не ісці да іх, розум накіроўваецца не ў будучыню, а ў мінулае. Мы пачынаем хадзіць па крузе, думаючы аб сваіх памылках і няўдачах. Розум лайдачыць, бо няма задач, якія прымусілі б яго працаваць.

У выніку мы адчуваем пастаянную трывогу, апускаемся ў страхі. Такі стыль жыцця можа быць небяспечны для псіхікі, бо ён правакуе роспач і дэпрэсію.

Тры парады супраць гультайства:

1. Знайдзіце мэту

45.jpg

Неабавязкова маштабную, высокаінтэлектуальную ці высакародную. Проста выберыце тое, што вам падабаецца, і акуніцеся ў гэта, робячы кожны дзень невялікія крокі.

2. Не лайдачце доўга

Для здароўя важна рэгулярная разумовая нагрузка. Можна (а часам і карысна) паляжаць на канапе без справы, але варта чаргаваць такі адпачынак з перыядамі актыўнасці.

3. Засяродзьцеся на адной сферы 

Прыкладайце намаганні там, дзе многае, калі не ўсё, залежыць выключна ад вас: адносіны з блізкімі, фізічная форма, здароўе, працоўныя моманты.

4 аргументы на карысць таго, што дзейнічаць трэба зараз!

1. Найлепшы час не наступіць ніколі

Гэта самая папулярная прычына адкладання грандыёзных планаў. «Вось пачнецца адпачынак, і тады я пачну рабіць свой сайт», «вось крыху пацяплее і буду бегаць», «вось зараблю крыху грошай і стану падарожнічаць», — вам гэта знаёма?

Праўда жыцця ў тым, што ідэальныя ўмовы для пачатку не наступяць ніколі. Гэта проста добры псіхалагічны ход для апраўдання сваіх страхаў і нерашучасці.

2. Мы не можам прадказаць будучыню

48.jpg

Можна цэлую вечнасць ацэньваць рызыкі, аналізаваць, пытаць меркаванне экспертаў і ўзважваць усе «за» і «супраць». Але насамрэч прадказаць будучыню не ў стане ніхто. Бывае, што самыя вар’яцкія ідэі раптам «выстрэльваюць», а скрупулёзна пралічаныя бізнес-планы ідуць на дно.

Да таго часу, пакуль вы не паспрабуеце сваю ідэю на практыцы, ніхто ў свеце не зможа прадказаць яе лёс. І размова тут ідзе не толькі аб бізнесе або творчасці, гэта датычыцца літаральна ўсіх бакоў нашага жыцця.

3. У жыцці адно заўсёды ідзе за іншым

Вось толькі ў рэальным жыцці прычынна-выніковыя сувязі настолькі складаныя, што вы ніколі не зможаце іх спрагназаваць у сваіх планах.
Часцяком нават маленькі ваш крок наперад можа ў корані змяніць ваша жыццё. Вы пачынаеце свой бізнес у адной сферы, і зусім нечакана аказваецца, што яго пабочны прадукт пачынае прыносіць вам асноўны даход. 

Вы пішаце невялікую нататку для свайго блога, а яна раптам трапляе на вочы прадпрымальніку, які прапануе вам працу.

4. Вы адчуваеце сябе лепш

Няма нічога горшага за нявызначанасць. Няма нічога больш разбуральнага, чым незавершаныя рэчы. 

Ваш унутраны чарвячок будзе вас тачыць не перастаючы: «А вось калі б ты ўсё ж такі падышоў да той дзяўчыны...», «а памятаеш, ты хацеў звольніцца з працы?», «а памятаеш свой так і не пачаты праект, глядзі-ка, а ў іх атрымалася!»

49.jpg

Гэта псуе настрой, выклікае стрэс і дэпрэсію.

Калі вы хаця б паспрабуеце выканаць запланаванае, то адразу адчуеце сябе лепш псіхалагічна, прычым незалежна ад выніку. Перш за ўсё вы атрымаеце ўпэўненасць у тым, што ваша жыццё ў вас пад кантролем, і вы робіце менавіта тое, што і хацелі зрабіць.
Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 26.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 26.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 26.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 26.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 26.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 26.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 26.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    • Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM