У Варшаве пакажуць вынік супольнай працы беларускіх і польскіх мастакоў —вернісаж «Масты культуры»

29 лістапада ў 18:00 у TA3 Gallery (ul. Tarczyńska 3, Варшава) адбудзецца адкрыццё пасляпленэрнай выставы «Масты культуры» — праекта, які аб’яднаў беларускіх і польскіх мастакоў у тыднёвай творчай рэзідэнцыі ў Варшаве.

Afiša

На працягу тыдня шэсць аўтараў — трое з Беларусі і трое з Польшчы — працавалі разам, даследуючы агульныя тэмы, культурныя пераклічкі і новыя мастацкія падыходы. Пленэр стаў жывой лабараторыяй творчага абмену: прасторай, дзе традыцыя спляталася з сучаснасцю, індывідуальны стыль — з супольным пошукам, а мастацтва — з адкрытым дыялогам паміж дзвюма блізкімі культурамі.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены работы, створаныя ў гэтай насычанай варшаўскай атмасферы. Частка з іх увойдзе ў калекцыю галерэі «Дом Творцаў» і працягне размову пра тое, што аб’ядноўвае, натхняе і дазваляе глыбей бачыць адно аднаго праз мастацтва.

Сярод удзельнікаў пленэру:

Яраслаў Кірвель (Беларусь)
Katarina Sadrak (Польшча) 
Елена Скарус (Польшча)
Marek Zając (Польшча) 
• і іншыя.

Варта адзначыць, што ўжо падчас працы да пленэру далучыліся мастакі, якіх не было ў афіцыйным спісе. Гэта сведчыць пра тое, што праект аказаўся жывым, адкрытым і запатрабаваным у мастацкім асяроддзі Варшавы.

Куратар праекта — вядомы мастак з Віцебска Андрэй Духоўнікаў.

Праект фінансуецца са сродкаў m.st. Warszawy ў межах праграмы «Warszawa — miasto otwarte» і рэалізуецца праз Fundację Inna Przestrzeń.