Гітарыст гурта Dzieciuki Аляксей Пудзін зараз жыве ў Польшчы, зарабляе на жыццё не музыкай, а цяжкай фізічнай працай. На прадпрыемстве па зборцы мэблі ён падарваў здароўе, займеў грыжу, і цяпер яму неадкладна трэба рабіць нятанную аперацыю.
Грошай на яе музыка не мае, але патрэбную суму, сабралі прыхільнікі творчасці гурта за 5 гадзін. На дадзены момант ужо сабраная сума амаль у два разы большая, чым патрабуецца.
«Наш гурт не зарабіў грошай, каб зараз мець нейкую фінансавую "падушку" на вось такія экстранныя выпадкі. Мы і не ставілі такіх задачаў. Мы верылі ў тое, што галоўным капіталам былі нашыя слухачы, якіх мы заўсёды называлі сябрамі. І вось зараз нашая вера адлюстравалася ў Вашай падтрымцы! Гэта значыць, што мы ўсё рабілі правільна. Вялікі дзякуй!!!» — напісалі музыкі на сваёй старонцы ў Facebook.
У бліжэйшы час гурт адновіцца, але ў іншым складзе. Раней, частка гурта выехала з Беларусі.