Grom Grada і Angst з прэм’ерай трэка “Разумей” (аўдыё)

02.11.2017 Музыка

Беларускія рэп-выканаўцы Grom Grada і Angst прадставілі сумесны трэк з назвай “Разумей”, які ўпершыню гучаў увесну падчас паказу калекцыі “017” мінскага брэнда UND на Belarus Fashion Week. Над музыкай працаваў украінскі бітмэйкер Kurguz. Цікава, што ў якасць асноўнага сэмпла выкарыстаны наігрыш з песні гурта Крамбамбуля “Госці”.