Прэзентацыя аўдыёдыска “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбылася 17 красавіка ў Старых Дарогах. У прэзентацыі ўдзельнічалі аўтары праекту Сяргей Панізнік і Глеб Лабадзенка. У якасці спецыяльнага госця быў запрошаны музыка Яўген Валошын.
Кажа Глеб Лабадзенка: “Старыя Дарогі – цудоўнае мястэчка! Мы з Яўгенам тут ужо былі тры ці чатыры разы і штораз едзем сюды з ахвотай. Тут жывуць надзвычай цёплыя і прыгожыя душой людзі, шчырыя беларусы, аматары прыўкраснага. А старадарожская самагонка – гэта ўвогуле элітарны прадукт, які павінен быць нацыянальным брэндам разам з буслом, БелАЗам і “Песнярамі”!..”.
Ніжэй фотарэпартаж Глеба Лабадзенкі з прэзентацыі: