Гарачы літаратурны студзень …

Актыўна распачалі свой  удзел у новым сезоне кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.

16 студзеня яны былі гасцямі  мінскай гімназіі “Альтэрнатыва”, а 23 і 26 студзеня выступілі  ў СШ № 26 г. Мінска і Фаніпальскай гімназіі.

“Дыяпазон тэматыкі літаратурных сустрэч быў вельмі шырокі : ад постаці канцлера Вялікага Княства Літоўскага і выдаўца Статута ВКЛ Льва Сапегі  да творчых іпастасяў сучасных аўтараў, якія гуртуюцца вакол моладзевага літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”… Традыцыйна не абышліся імпрэзы без аўтарскага чытання  вершаў  і  выканання добра вядомых і новых песень”, — паведамілі выступоўцы.