Гарадзенцы выбяруць лепшыя фільмы Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно

22.09.2014 Кіно

26 і 27 сентября 2014 ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдуць конкурсныя паказы найбольш маштабнага ў свеце прагляда кароткаметражак — Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Фестываль завітае ў Гродна ўжо чацвёрты раз.


У праграму Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно-2014 ўвайшлі фільмы з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Мексікі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Францыі і Германіі. Гледачам з усяго свету, у тым ліку і гарадзенцам, трэба будзе вырашыць, хто менавіта атрымае галоўны прыз: ці будзе гэта дакументальная анімацыя пра злачынцаў і іх ахвяры, пранізлівая гісторыя пра маці, якая страціла сына, або навукова-фантастычны фільм аб зліцці чалавека і машыны? Можа быць, гран-пры дастанецца камічнай гісторыі аб мужнасці ў сучасным свеце, а можа быць – драме пра жыццё мексіканскіх наркагандляроў?

Уладальнік гран-пры фестывалю будзе абвешчаны 6 кастрычніка 2014 г на сайце www.tourdefilm.ru і www.manhattanshort.com.   Праграма Манхэтанскага фестывалю гэтага года прапануе неверагодную разнастайнасць сюжэтаў, герояў і жанраў. Сацыяльныя драмы, гісторыі кахання, навукова-фантастычнае кіно і эксперыментальная анімацыя – кожны глядач зможа знайсці фільм сабе па гусце.

Працягласць праграмы 127 мін. Паказ на арыгінальнай мове з субтытрамі


© Твой стыль

Тэгі: