Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі, дзяліцеся ведамі з іншымі!

23.08.2016 У краіне

Падзяліцца карыснымі ведамі, бясплатна атрымаць новы досвед і ўменні змогуць удзельнікі новай асветніцкай праграмы, якая стартуе ў Гродне ўжо гэтай восенню. 

“Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” – гэта адкрытая пляцоўка, у межах якой кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, і кожны ахвотны – прыняць удзел у навучанні.

 

Фармат Майстэрняў

На працягу дня ў некалькіх памяшканнях будуць праводзіцца майстар-класы, прэзентацыі, лекцыі, трэнінгі працягласцю 1-2 гадзіны, накіраваныя на атрыманне новых ведаў і кампэтенцыі, якія будуць спрыяць самарэалізацыі чалавека, распрацоўцы і  прасоўванню грамадска-карысных ідэй.

 

Калі пройдуць Майстэрні?

18 верасня, 9 кастрычніка і 6 лістапада 2016 году.

 

Як стаць удзельнікам Майстэрняў?

Удзел у праграме могуць браць людзі раознага ўзросту, з рознымі інтарэсамі і магчымасцямі. Пры гэтым, Вы можаце удзельнічаць у працы Майстэрняў як у ролі эксперта і ўдзельніка, так і ў абедзьвух ролях.

Калі Вы эксперт у нейкай cферы, хочаце і гатовы перадаць свае веды і ўменні іншым – заяўляйцеся да 28 жніўня ў якасці  вядучага/вядучай майстар-класа, лекцыі, трэнінгу, прэзентацыі. Наяўнась досведу выкладання або сфера Вашай дзейнасці не маюць прынцыповага значэння. У першую чаргу, важныя Вашая матывацыя а таксама тэма, якую вы заявіце. Для таго, каб заявіцца ў якасці эксперта, запоўніце, калі ласка, электронную форму.

Вы можаце таксама стаць удзельнікам Майстэрняў, заявіўшыся на адно або некалькі мерапрыемстваў у межах праграмы. Яе фінальная версія будзе складзена пасля таго, як будуць атрыманы заяўкі ад патэнцыйных вядучых мерапрыемстваў.

Падрабязную інфармацыю пра праграму першых Майстэрняў Вы зможаце знайсці на сайце edustudio.by або ў сацыяльных сетках пасля 2 верасня.

 

Хто з’яўляецца арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў?

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетенцыі”. Мэтай дзейнасці гэтай некамерцыйнай арганізацыі з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрыманню ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.

Пра ўстанову чытайце на сайце edustudio.by

Запрашаем таксама далучыцца ў суполкі Майстэрняў у ФБ і ВК.

Больш інфармацыі можна атрымаць у каардынатаркі Майстэрняў – Вольгі Галецкай (Тел. 8-029-255-79-14, e-mail: olga.d.galecka@gmail.com).

Тэгі: