Бясконцая і халодная зіма, натуральна, задзяўбла. З кожным днём усім нам хочацца вясны, і з кожным днём усе болей відавочным робіцца яе хуткі і непазбежны надыход.
Паскорыць надыход цяпла на Беларусь дапаможа Зміцер Вайцюшкевіч, які 2 сакавіка скіруецца на поўдзень краіны, дзе сустрэне прыгажуню-вясну ля ўкраінскай мяжы і разам з ёй выступіць у Мазыры. Ужо наступным днём творца адвязе вясну на поўнач, у Оршу, дзе дасць яшчэ два выступы. Пасля гэтага вясна акупуе ўсю тэрыторыю Беларусі, а творца засяродзіцца на падрыхтоўцы да святочнага канцэрту 8 сакавіка.
Выступы музыкі і надыход вясны адбудуцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Будзьма з вясной!
2 сакавіка
Мазыр, СШ №5
12.00.
3 сакавіка
Орша
12.00. СШ №4
14.00. Чыгуначны каледж