Менскі гурт BRUTTO прэзентуе на 34mag сінгл, у які ўвайшла новая песня «Adиdas», а таксама культавы трэк «Железный». У якасці важнага дадатку да двухсерыйнага баевічка ідзе official lyric video на загалоўную песню – заві сяброў на караоке!

Сінгл «Adиdas» як кароткая серыя з двух джэбаў – левай-правай, і супернік на канатах. Але нам падаецца, што за іранічнай атакай BRUTTO ўзнікаюць таксама іншыя, куды больш важныя сэнсы.
Мы лічым, што песня «Adиdas» хутка стане гімнам усіх творчых і плённых, галоўны пасыл якога ў тым, што калі ты ведаеш, куды і з кім ідзеш, што робіш, і цябе гэта сапраўды торкае, то з тваёй вясёлай слізкай дарожкі цябе не мусіць збіць ніхто і ні пры якіх абставінах.
На крайняк, табе больш не трэба адказваць занудам у каментарах – з гэтага часу будзе дастаткова скінуць лінк на відос або песню «Adиdas».
Прыемнага праслухоўвання!