ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі: 10 верасня дэдлайн на прыём заявак!

09.09.2010 Адукацыя

https://adukatar.net/wp-content/uploads/2010/06/Festival_Flyer_Bel.jpg

Запрашаем Вас прыняць удзел у галоўнай падзеі года, прысвечанай ролі нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця!

Фестывалі і Тыдні як форма прасоўвання нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых папулярныя ў многіх краінах свету. Беларусь далучылася да фестывальнага руху ў 2006 г.

З таго часу Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання бягучых пытанняў і перспектыў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў еўрапейскіх краінах. У гэтым годзе міжнародны характар праяўляецца асабліва ярка. Асобныя мерапрыемствы Фестывалю нефармальнай адукацыі ўключаныя ў праграму традыцыйнага Тыдня Нямеччыны ў Беларусі.

Мэтай III Фестывалю нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

У мехаж Фестывалю адбудуцца наступныя конкурсы:

1. КОНКУРС ФОТАЗДЫМКАЎ У СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
2. КОНКУРС “ЛЕПШАЕ ВЫДАННЕ Ў СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2008 – 2010 гг”
3. КОНКУРС «ЛЕПШЫ САЙТ У СФЕРЫ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ЗА 2010 ГОД»

Палажэнні пра конкурсы,а таксама умовы удзелу у Фествале глядзі па спасылцы.

Тэрмін падачы заявак – да 10га верасня 2010 г.

дададткова глядзіце:

FEST2010-invitation_bel

FEST2010-info-bel

FEST2010-program_bel

Тэкст цалкам.

Таксама глядзі ЖЖ фестываля