Рашэнне аб аднаўленні ў Беларусі доступу да сайта intex-press.by прынятае Міністэрствам інфармацыі Беларусі 6 лютага 2023 года.
«У сувязі з усталяваннем факта адсутнасці парушэння заканадаўчых актаў, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, а таксама іншых парушэнняў у межах сваёй кампетэнцыі загадваю: аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурсу з ідэнтыфікатарамі www.intex-press.by і intex-press.by», — гаворыцца ў лісце за подпісам міністра інфармацыі, які паступіў у рэдакцыю 9 лютага.
Нагадаем, доступ да інтэрнэт-рэсурсу Intex-press быў абмежаваны з 29 снежня 2021 года з-за «парушэння заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена».