У конкурсе эскізаў, вынікі якога былі падведзены ў доме, дзе жыў паэт, перамог праект Сяргея Логвіна, паведамляецца ў тэлеграм-канале старшыні Лідскага райвыканкама. Па задумцы аўтара, Валянцін Таўлай трымае ў руках газету «Уперад» (цяпер «Лідская газета»).
З васьмі эскізных праектаў абралі той, што стварыў скульптар Сяргей Логвін. Праект яшчэ разгледзяць на рэспубліканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальным мастацтве.
Плануецца, што скульптуру зробяць у бронзе, яе паставяць на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана.
Адкрыццё новага помніка прымеркавана да правядзення ў Лідзе Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 7 верасня 2025 г.