• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
04.05.2021 | Маё права

Каардынацыйная рада намінавала зьняволеных беларускіх праваабаронцаў на міжнародную прэмію

Сярод намінантаў на прэмію Front Line Defenders — шэсьць беларускіх праваабаронцаў, павдамляе Kamunikat.


000.jpg

На прэмію намінаваныя зьняволеныя сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна» Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Тацяна Ласіца, а таксама дырэктар і юрыст «Офісу па правах людзей зь інваліднасьцю» Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі. Усе яны знаходзяцца ў зьняволеньні як падазраваныя ва ўчыненьні крымінальных злачынстваў у справах, заведзеных пасьля масавых пратэстаў.

«Намінуючы рэпрэсаваных праваабаронцаў, мы імкнёмся падтрымаць іх, іх арганізацыі і сем’і, а таксама выказаць падзяку за іх працу ў крытычнай сытуацыі ў Беларусі», — заявіла сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.

На яе думку, неабходна пастаянна прыцягваць увагу міжнароднай супольнасьці да сытуацыі ў Беларусі і складаных умоваў, у якіх працуюць праваабаронцы. Шэсьць намінаваных праваабаронцаў прызнаныя палітвязьнямі і цяпер знаходзяцца пад вартай ці пад хатнім арыштам.

Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк дапамагалі рэпрэсаваным і іх сем’ям, удзельнічалі ў дакумэнтаваньні катаваньняў удзельнікаў мірных пратэстаў у Беларусі. Марфа каардынавала працу з валянтэрамі, ладзіла маніторынг мірных сходаў і выбараў.

Леанід Судаленка і Тацяна Ласіца дапамагалі людзям абскардзіць рашэньні судоў, а таксама зьвяртацца ў Камітэт ААН у правах чалавека зь індывідуальнымі скаргамі. У 2018 Судаленку ўзнагародзілі прэстыжнай прэміяй Францускай Рэспублікі «Свабода-Роўнасьць-Братэрства». У 2019 годзе ён стаў ляўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Абаронца году».

Сяргей Драздоўскі — спэцыяліст па прававой працы зь людзьмі зь інваліднасьцю і аўтар шматлікіх публікацый у галіне прававых мэтадаў абароны людзей зь інваліднасьцю. Сяргей — ляўрэат Нацыянальнай прэміі па правах чалавека ў намінацыі «Абаронца году» ў 2016 годзе.

Алег Граблеўскі апошнія 5 гадоў працаваў у «Офісе па правах людзей зь інваліднасьцю», дапамагаў зьмяняць законы і практыку іх прымяненьня, кансультаваў людзей зь інваліднасьцю ў якасьці юрыста і выйграў больш за дзясятак спраў у судзе, прадстаўляючы іх інтарэсы.

Штогадовую ўзнагароду Front Line Defenders заснавалі ў 2005 годзе на знак прызнаньня працы праваабаронцаў, якія прасоўваюць і абараняюць правы чалавека, падвяргаючы сябе асабістай рызыцы. Прэмія прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасьці да працы праваабаронцаў, падаючы ім больш шырокую плятформу для абмеркаваньня і абароны сваёй працы.

Kamunikat

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць

Дом-музей Першага з’езда РСДРП, які знаходзіцца недалёка ад Парка Горкага, мінчане прывыклі бачыць зялёным. На днях смарагдавая...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам

Каб даведацца, што за людзі былі пісьменнікі, якія ўваходзілі ў літаратуру ў 1920-я і пазнейшыя гады, з кім хаўрусавалі,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка

Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом

Новы музычны альбом Светы Бень нарадзіўся ў супрацоўніцтве з Галяй Чыкіс. Пакуль плытка яшчэ не мае назвы, але пачуць...

Апошнія навіны

    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»
    Краіна Асоба
    «Колькі грошай пайшло, не лічыў і не хачу». Былы мэр Талачына адзін аднаўляе 200-гадовую капліцу
    Грамадства
    Рабіся інакшым — альбо загінеш
    Грамадства Літаратура
    Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ
    Грамадства Гісторыя
    У Гродне могуць знесці канструктывісцкі дом 1930-х. Яго пачалі аднаўляць, а цяпер прадаюць
    Грамадства
    Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM