Мэта прэміі Вацлава Гаўла — заахвочванне выдатных дзеячаў грамадзянскай супольнасці ў абароне правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. 31 жніўня ў Празе адборачная камісія, якая складаецца з незалежных дзеячаў свету правоў чалавека і якую ўзначальвае Рык Дзімс, старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), абвясціла шорт-ліст прэміі 2021 года, паведамляе «Новы час». Сярод кандыдатаў Марыя Калеснікава.
Таксама ў шорт-лісце арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і праваабаронца з Бурундзі Жэрмен Рукукі.
Памер гэтай штогадовай прэміі складае 60 000 еўра. Яе пераможца будзе абвешчаны на адкрыцці восеньскага пленарнага пасяджэння ПАРЕ 27 верасня, а 29 верасня ў Празе будзе арганізавана мерапрыемства ў гонар лаўрэата 2021 года.
«Я хацеў бы падзякаваць усім тым, хто вылучыў кандыдатуры на прэмію 2021 года», — сказаў прэзідэнт ПАРЕ Рык Дзімс. «Асноўныя правы і свабоды павінны абараняцца і захоўвацца з сілай і пільнасцю. Іх ніколі нельга ўспрымаць як належнае, і для іх падтрымання патрабуецца шмат мужнасці і рашучасці. Прыхільнасць трох абраных кандыдатаў да каштоўнасцяў, дарагіх Вацлаву Гавелу, і за якія выступае Рада Еўропы, заслугоўвае нашай удзячнасці і прызнання».
З 2013 года прэмія па чарзе прысуджалася Алесю Бяляцкаму (Беларусь), Анару Мамедлі (Азербайджан), Людміле Аляксеевай (Расійская Федэрацыя), Надзі Мурад (Ірак), Мурату Арслану (Турцыя), Оюбу Ціціеву (Расійская Федэрацыя) Ільхаму Тохці (Кітай) і НДА «Моладзевая ініцыятыва па правах чалавека» (ММПЧ).
У мінулым годзе прэмію атрымала саудаўская актывістка,якая змагаецца за правы жанчын Луджайн Алхатхул.