• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.04.2022 | Грамадства Кіно

Калі выйдзе фільм пра Купалу? Гутарка з рэжысёрам Уладзімірам Янкоўскім

Уладзімір Янкоўскі паходзіць са знакамітай кінематаграфічнай сям’і. Ён сын вядомага акцёра Расціслава Янкоўскага, пляменнік славутага Алега Янкоўскага. Здымаў шмат кліпаў і серыялаў, а ў 2019 годзе зняў на «Беларусьфільме» стужку пра Янку Купалу. Пасля падзей 2020 года фільм лёг на паліцу. Калі «Купала» выйдзе і ці выйдзе ўвогуле? Як сёння працягваць здымаць серыялы для расійскіх каналаў? Увогуле, як жыць?


На гэтыя пытанні Уладзімір Янкоўскі адказаў праекту «1906».

109.jpg
Уладзімір Янкоўскі

1906: Самае галоўнае пытанне — што з фільмам, што з «Купалам»? Чаму яго не паказваюць?

Уладзімір Янкоўскі: Правы на «Купалу» ў «Беларусьфільма» і колькі я не спрабаваў цікавіцца, мне тонка намякалі: пакуль фільму не дазволена выходзіць на экраны.

1906: А па якіх прычынах не дазволена?

УЯ: Не тлумачылі. Можа быць фільм надта актуальны для апошняга часу, не ведаю. Божа, да ўсё ж і так зразумела, усе ж дарослыя людзі.

1906: Не намякалі, што можа ў 2023 усё пакажуць ці яшчэ калі?

УЯ: Пакуль не. Але ведаю, што серыяльную версію дарабілі, скончылі працу з гукам, графікай і чатыры серыі для тэлебачання гатовыя. Але ляжаць, чакаюць свайго часу.

1906: На вашу персанальную думку — у фільме ёсць нейкая крамола, фронда?

УЯ: (рассмяўся). Я рабіў гістарычнае кіно. Кіно пра ўзаемаадносіны мастака і ўлады. Напэўна, гэта актуальна і па сёння.

1906: У 2020 годзе «Купалу» ўсё ж паказалі, але ў Маскве, на фестывалі кіно краін Садружнасці. Як прынялі там фільм?

УЯ: Прынялі вельмі добра, апладыравалі хвілін 15. Гэта была прэм’ера, дарэчы. Фільм паказвалі там па-за конкурсу, але ён усім вельмі спадабаўся, нават атрымаў прыз «Падзея года».

Гэта было яшчэ падчас кавіду, калі ў Маскве былі вельмі моцныя абмежаванні па колькасці гледачоў у кіназалах. На прэм’еры «Купалы» ў тысячнай залі было ўсяго каля 250 гледачоў.

1906: Хтосьці быў з беларускіх творцаў ці чыноўнікаў?

УЯ: Была частка нашай здымачнай групы, дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі.

1906: Як ацаніў стужку Карачэўскі?

УЯ: Ён жа генеральны прадусар, бачыў яе сто разоў і на ўсіх стадыях: і працоўную версію, і перадмантажную. Карачэўскі вельмі любіць гэты фільм, ганарыцца ім.

1906: Падчас здымак ці падчас мантажу былі просьбы «зверху», каб нешта прабраць, нешта памяняць?

УЯ: Вы здзівіцеся зараз. Праект курыраваўся Адміністрацыяй прэзідэнта і ў мяне былі тры сустрэчы з Максімам Рыжанковым. Першы раз, калі зацвярджалі акцёраў, бо было патрабаванне, каб гралі толькі беларускія акцёры. Другі раз, калі паказвалі трэйлер, а трэці, калі ў Міністэрстве культуры прымалі працоўную версію фільма.

І заўсёды ўсе былі ў захапленні ад фільма, казалі, што ўсё вельмі добра. Мне ніхто ніколі не перашкаджаў, не ставіў палкі ў колы, не было ніводнай заўвагі.

Ніхто нічога і ніколі. І гэта вельмі здзівіла, бо яшчэ да пачатку здымак мне некаторыя казалі: навошта ты бярэшся, цябе ж прымусяць усё рабіць інакш, навяжуць сваё...

Але я сам перарабіў сцэнар з нуля — гэта было ўмовай, каб я пагадзіўся здымаць фільм. І сцэнар цалкам быў перароблены за тры месяцы, цалкам, гэта зусім не той сцэнар, які быў прыняты Мінкультуры.

1906: А што памянялі ў сцэнары, чаму, што вас не задаволіла?

УЯ: Прэтэнзіі былі творчыя, мне не падабалася форма, не падабалася, як расказваецца гісторыя. Я гэта перапрацаваў, зрабіў інакш, дадаў, напрыклад, начную размову Купалы з маці перад яго смерцю, сны, мроі. Але гістарычныя факты, натуральна, ніхто не чапаў.

1906: Як вам, дарэчы, Рыжанкоў, якое пакінуў уражанне? Як чалавек, як чыноўнік?

УЯ: Як чалавека я яго не ведаю. Магу сказаць хіба, што ён вельмі цёпла ставіўся і да мяне, і да фільма. Фільм ён успрыняў з захапленнем.

Гэта вельмі прыемная і дзіўная рэч, бо, шчыра скажу, чакаў іншага.

Але пасля раптам цішыня, затым адмова ад прэм’еры адна, пасля другая, пасля пераносы... Ну і астатняе ўсе ведаюць.

1906: Вы здымалі ў эпізодах рэдактароў «Н**ай Н**ы» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко...

УЯ: Да, яны будуць у фільме, але ж не ў поўнай версіі, а ў серыяльнай. Бо серыял даўжэйшы, знялі вельмі шмат матэрыяла, усё ў фільм не ўставіш. Там больш цікавых сцэн: і дзяцінства, і эвакуацыя з Вільні... Шмат чаго.

І я ж у фільме зняў шмат вядомых людзей сучаснай Беларусі, каб было такое перакліканне з мінулым. Зняў у маленькіх ролях і Цэслера, і Курэйчыка і іншых. Хацелася зрабіць такі букет сучаснай беларускай інтэлігенцыі, здаецца, атрымалася. Калі фільм нарэшце выйдзе, усе ўсё ўбачаць.

Увогуле, фільм зараз жыве нейкім самастойным жыццём, жыве сам, без мяне. Я нават не разумею, але ён як жывы арганізм. І канечне, раней ці пазней яго людзі ўбачаць. У кепскай копіі працоўнай версіі ўжо на ўсіх сайтах каля 8 мільёнаў праглядаў!

1906: Бо ўсе чакалі, нарэшце нейкі цікавы праект, а не «Мы, браты».

УЯ: Да, спадзяюся, дачакаемся сапраўднай прэм’еры.

1906: А вы сочыце за навінамі, ведаеце лёс Марціновіча і Скурко, якія атрымалі па 2,5 гады калоніі?

УЯ: Канечне, ведаю. Што тут скажаш — сумна гэта ўсё. Усё ж усім зразумела.

1906: Вы зараз на здымках — што здымаеце?

УЯ: Здымаю серыялы, зараз здымаем баявік «Чёрный пёс» з Уладзімірам Епіфанцавым, ужо трэці сезон.

1906: Як вам сённяшняя Расія?

УЯ: Вы зараз дзе? Бо я — тут, у Беларусі, і ад мяне залежыць праца вялікай колькасьці народу. Таму давайце без правакацыйных пытанняў. Я заўсёды кажу тое, што думаю, але не хачу падстаўляць людзей, не хачу, каб закрылі праект. Таму не хацелася б гаварыць на гэтую тэму.

1906: Прабачце, але як вы даведаліся пра пачатак вайны? Ці верылі, што такое магчыма?

УЯ: Даведаўся як і ўсе, з навінаў. Што магчыма — не верыў. І не магу паверыць і зараз.

1906: Вы працуеце на расійскіх каналах — чаму? Бо няма іншай магчымасці зарабляць?

УЯ: Бо, натуральна, трэба есці, карміць сям’ю. І я ж раблю нейтральнае кіно, яно без палітыкі. Забаўляць людзей усё роўна ж трэба.

1906: Зараз шмат каго з вядомых актораў, рэжысёраў, спевакоў упікаюць у маўчанні. Чаму творчыя людзі сёння баяцца выказвацца?

УЯ: Мяне персанальна няма ў сацсетках. Я кажу тое, што думаю, але я разумею, што на дадзены момант ад мяне залежыць вельмі шмат іншых людзей.

А чаму маўчаць творчыя людзі ў прынцыпе? Бо хочуць есці. Бо разумеюць, што ў іх забяруць хлеб адразу, забароняць працаваць. Гэта ж відавочна.

Яны маўчаць так жа, як маўчаць і простыя абывацелі.

1906: Але складваецца ўражанне, што многія «простыя абывацелі» якраз вельмі актыўна падтрымліваюць тое, што адбываецца ва Украіне.

УЯ: Гэтаму верыць не вельмі варта. Не думаю, што гэта так.

1906: Вы са славутага акцёрскага роду Янкоўскіх. Самі сябе адчуваеце кім, беларусам ці рускім?

УЯ: Увогуле, карані ў нас польскія. Але жылі ў Беларусі і я лічу сябе беларусам, вельмі люблю гэтую краіну і ніколі не хацеў адсюль з’язджаць.

А пасля таго як я здымаў «Купалу», даведаўся ўсю шматпакутную гісторыяю гэтай краіны і народа, я ўвогуле ўвесь тут, у Беларусі. Мяне гэта ўсё вельмі кранула і я з вялікім болем стаўлюся да нашай гісторыі.

1906: Не думалі пра эміграцыю?

УЯ: На гэта няма і грошай, але няма і жадання. Люблю сваю краіну, якой бы яна не была.

1906: Як вам жывецца ў сённяшняй Беларусі?

УЯ: Я нарадзіўся ў 1960-м годзе. 30 гадоў жыў пра Савецкім саюзе і для мяне гэтыя ўмовы ўжо звыклыя, скажам так.

1906: Сёння шмат меркаванняў, што СССР вяртаецца. Па вашых адчуваннях гэта сапраўды так?

УЯ: Ён не вяртаецца, ён ужо вярнуўся. Засталося трошкі капіталізму, але ж астатняе ўжо тут.

1906: Ваш бацька, Расціслаў Янкоўскі, быў яшчэ жывы ў 2014 годзе. Як ён успрыняў далучэнне Крыма да Расіі?

УЯ: Мой тата быў заўсёды савецкім чалавекам, выхаваны на той культуры і ідэалогіі. Таму ён усё гэта ўспрымаў як усе простыя людзі: наперад і «ура».

1906: Чаму Беларусь не можа пабудаваць свой цікавы кінематограф? Небагатыя краіны кшталту Румыніі, Грэцыі маюць вядомыя імёны і фільмы, а мы ўсё ніяк. Чаму?

УЯ: Бо няма свабоды, няма школы, няма ўмоў. На жаль.

Усе прафесіяналы ў свой час ехалі ў Расію, бо там былі грошы. У Беларусі грошай не было — і ў выніку засталося тое, што засталося. Кінастудыя маўчала, была ў застоі 12-15 гадоў.

Я сам здымаў кліпы, на іх адпрацоўвай майстэрства.

З часам нешта заварушылася, але было вельмі слабое, як самадзейнасць. Бо старыя майстры сыходзілі, а новыя вырасталі з нуля. Шмат прычын гэтаму: кіно не культывавалася, ніхто не хацеў ім прафесійна займацца. Але галоўнае — няма нармальнай кінашколы, ніхто не вучыць прафесіяналізму, на жаль. Яе не было ў СССР і няма і цяер. Бо ў Расіі хаця б ёсць ВГІК (Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі), гэта добрая школа.

Як было ў СССР: у Беларусь накіроўвалі спецыялістаў якраз з ВГІКа. Гэта ўсе былі прафесіяналы.

1906: Вы як рэжысёр і як глядач можаце адзначыць якую-небудзь беларускую стужку за апошнія 10 гадоў?

УЯ: На жаль, не, нічога цікавага не назаву.

1906: За 20 гадоў?

УЯ: Не, на жаль, няма нічога.

У беларускім кіно савецкіх часоў мне падабаўся Валерый Рубінчык, ён цікавы мастак.

Добрыя фільмы здымаў казачнік Нячаеў, які зняў «Бураціна», «Чырвоны капялюш» і шмат іншых.

1906: А з сучаснага кіно, што вас зачапіла?

УЯ: У кіно цяпер, на маю думку, вялікі крызіс, усё лепшае сыйшло ў серыялы. І серыялы ёсць вельмі крутыя. Вельмі люблю «Нашчадкаў» («Succession»), «Озарк», «Карону»... Іх дзясяткі. Проста фантастычныя рэчы і ўзровень драматургіі , як у падобных серыялах, амаль не знойдзеш у сучасным поўнаметражным кіно. Таму пацвярджэнне — апошні «Оскар». Там былі вельмі сярэднія стужкі, іх проста не хочацца глядзець.

1906: А хоць нешта з сучаснай беларускай культуры вас зацікавіла? Можа быць, нешта з сучаснай музыкі альбо літаратуры?

УЯ: Мяркую, што застой — гэта калі нічога ніадкуль не выцякае. А зараз менавіта вялікі застой у культуры. У беларускай культуры ён увогуле цягнецца вельмі даўно.

«1906»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Краіна

У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара

Скульптурную кампазіцыю з бюстам Янкі Купалы адкрылі 1 ліпеня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна — у месцы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот

Пра гэта напісаў яе муж і музыка Канстанцін Путронак у сваім Facebook. «Яна пайшла ў РАУС даваць тлумачэнні...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку

«Біг-Біт» — лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку Музыка й паэта...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

«Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?

«Гэта стан нашага грамадства», — распавядае аб сваёй працы «Ікар» мастачка Таццяна Радзівілка. На палатне —...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства Краіна
    У Копысі адкрылі бюст Янкі Купалы аўтарства кітайскага скульптара
    Грамадства
    У Полацку затрымалі музыку гурта «Варган» Ксенію Глот
    Музыка
    «Біг-Біт» – лонгплэй, які злучае пакаленьні Віктар Сямашка выдаў альбом, запісаны зь піянэрамі белроку
    Культура Мастацтва
    «Гэтая выстава як раз для тых, хто застаўся»: чым дзеляцца ў сваіх працах мастакі ў Беларусі?
    Замежжа Беларусы свету
    Тры папулярныя пытанні беларусаў пры пераездзе ў Польшчу: легалізацыя, медстрахоўка і нумар PESEL
    Грамадства
    Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю і распытвалі пра «экстрэмісцкае фармаванне»
    Культура Гісторыя
    Як Рэч Паспалітая флот стварала.Лекцыя ад гісторыка Андрэя Радамана
    Музыка Беларуская мова Беларусы свету
    Топ-5 беларускіх трэкаў ад басіста гурта «Relikt» Змітра Наркевіча
    Гісторыя
    Дамашняя вайна роду Сапегаў
    Культура Каляндар
    «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток». Народны каляндар беларусаў на ліпень
    Літаратура Беларуская мова Беларусы свету
    Кнігі беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча і Андрэя Адамовіча трапілі ў доўгі спіс прэстыжнай польскай прэміі Angelus
    Грамадства
    Адзіны ў Беларусі музей вузкакалеек адкрыюць пад Лідай. Як купка энтузіястаў ратуе тэхніку і дарогі
    Грамадства
    У Мінску пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі парку Горкага
    Культура Беларусы свету
    Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
    Грамадства Адукацыя
    ЦТ па беларускай мове на 100 балаў здалі 67 чалавек, па рускай мове — 43

Афіша

  • 02.07 — 03.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

  • 02.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 02.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 02.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 02.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 02.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 02.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 02.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    • У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM