• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.06.2021 | Каляндар

Каляндар на 21-27 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і як «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы!


21 чэрвеня

1937. Загінуў Мікалай Галадзед

Ёсць некалькі версіяў смерці былога высокага чыноўніка БССР. Паводле першай — выкінуўся з акна будынка НКУС. Згодна з іншай — быў збіты да смерці. Застаецца і найбольш празаічны варыянт — расстраляны. Адданага партыі камуніста абвінавацілі ва ўдзеле ў трацкісцкім блоку і... украінскай «нацыянал-фашысцкай арганізацыі».

CqIDrnTStAJdMPriFIzTVPYxpbqZQlXj.jpg

Па сумнай іроніі лёсу народжаны сярод галечы Галадзед, які працаваў то батраком, то шахцёрам на Крыварожжы, у часе Грамадзянскай вайны акурат ваяваў з украінцамі: з дывізіямі УНР і немцамі. У пачатку 1920-х на Гомельшчыне быў старшынёй «тройкі» па барацьбе з бандытызмам.

У міжваенны час Галадзед даслужыўся да старшыні СНК (Савета народных камісараў) БССР. Ён жа паставіў подпіс пад выключэннем з Акадэміі навук Ластоўскага, Лёсіка, Некрашэвіча, Гарэцкага і іншых. Ён жа заняўся праўкамі беларускай мовы насуперак «нацдэмам». Відаць, нават такога фармату лаяльнасці савецкай ўладзе было недастаткова.


22 чэрвеня

1896. Нарадзіўся Браніслаў Туронак

Лёс Туронка характэрны для генерацыі беларускай інтэлігенцыі міжваеннага часу, якая не ангажавалася напоўніцу ў палітыку, але паслядоўна займалася беларускай справай. Туронак паходзіў з Дзісненшчыны, скончыў Віленскую гімназію і ўніверсітэт, атрымаў дыплом лекара.

Яшчэ ў часы Грамадзянскай вайны Браніслаў пазнаёміўся з ксяндзом Станкевічам, скончыў беларускія настаўніцкія курсы. Быў адным з рэдактараў «Крыніцы», пісаў у «Наш шлях», удзельнічаў у Беларускім сялянскім саюзе. Як медык выдаў брашуру «Гігіена ўзгадавання дзіцяці». З 1928 году жыў у Дукштах, працаваў лекарам.

Туронак ішоў шляхам, які прапаноўвалі міжваенныя хадэкі: развіццё беларускай культуры, эканомікі, кааператыўнай дзейнасці. Маючы легальную працу і не ўваходзячы ў канфрантацыю з уладай, Туронак меў магчымасць падтрымліваць беларускую справу грашыма: з заробку. Яшчэ Браніслаў збіраў бібліятэку (згарэла ў 1944-м) і гадаваў трох сыноў. Адзін з іх, Юры Туронак, стаў вядомым гісторыкам.


23 чэрвеня

1938. Нарадзіўся Юры Хадыка

Пасля фізфака БДУ Хадыка трапіў у інстытут фізікі АН БССР. У 1975-м узначаліў секцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозаў развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. Абараніў доктарскую па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». Здаецца, паспяховая кар’ера савецкага навукоўца, завязанага на «абаронцы»...

Юрась Хадыка.jpg

Паралельна Хадыка вывучаў беларускае мастацтва, удзельнічаў у экспедыцыях, фіксаваў помнікі, а ў 1979-м адкрыў Музей старажытнабеларускай культуры пры АН БССР. У пераломную эпоху Хадыка падтрымаў нацыянальнае адраджэнне, з 1988 да 2007 (амаль 20 гадоў!) быў намеснікам старшыні БНФ.

У 1990-я — 2000-я ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, меў пасады ў безлічы саветаў, радаў і камітэтаў. Пасля сябе пакінуў каля 150 працаў па фізіцы і амаль паўсотні — па гісторыі беларускага мастацтва. Апошнія гады жыцця правёў ў ЗША. Памёр у 2016-м, пахаваны ў Мінску побач з жонкай.

24 чэрвеня

1388. Прывілей Вітаўта для юдэяў

Юрыдычна замацоўвалася права юдэяў на жыццё, набыццё маёмасці, гандаль і працу ў ВКЛ. Сам прывілей быў выдадзены кагалу ў Берасці, самаму шматлікаму і эканамічна моцнаму, але распаўсюджваўся на ўсіх габрэяў дзяржавы. Да нас юдэі масава пачалі ехаць у другой палове XIV ст. з Захаду, дзе такія нормы дзейнічалі з ХІІ стагоддзя.

Праз сто гадоў князь Аляксандр скасаваў прывілей Вітаўта і выгнаў юдэяў. На такі крок яго штурхнулі магнаты, якія бачылі ў габрэях канкурэнтаў. У апошніх канфіскоўвалася майно, нерухомасць, скасоўваліся пазыкі, якія яны выдавалі хрысціянам... Праз нейкі час юдэяў давялося вярнуць праз складаную эканамічную сітуацыю ў дзяржаве.

Паводле распаўсюджанай версіі, у ВКЛ «не было антысемітызму». Гэта спрошчанае бачанне. Вялікія князі проста кіравалася эканамічнай логікай, таму ішлі з юдэямі на кампраміс, беручы пад увагу ўсе выгады ад іх прысутнасці. Ніякіх «межаў аселасці», як пазней у Расійскай імперыі, у нас не існавала. Такі баланс захоўваўся ажно да падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя.

25 чэрвеня

1447. Казімір абраны каралём Польшчы

Вялікі князь Казімір, сын Ягайлы, спачатку вёў антыпольскую палітыку. Вярнуў ад Польшчы да ВКЛ Валынь і Падолле. Але пасля смерці караля Уладзіслава, свайго брата, усё ж пагадзіўся быць манархам дзвюх дзяржаваў. Цікава, што прысягу Польшчы ён даў толькі ў 1453-м, праз шэсць гадоў пасля абрання.

Казімір Ягелончык.jpg

Казімір усё жыццё трымаў баланс паміж цэнтралізацыяй улады і прывілеямі для дваранаў. З аднаго боку, скасаваў удзельныя княствы, з іншага — пашыраў уладу феадалаў, якія адно і маглі ўзначальваць мясцовыя органы ўлады. У 1468-м Казімір выдаў Судзебнік — першую спробу ўпарадкавання крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ.

За Казімірам Наўгародчына магла аказацца ў ВКЛ: тамтэйшыя баяры папрасіліся ў склад дзяржавы, Казімір пагадзіўся, але маскоўскі князь узяў горад штурмам і ўчыніў бойню. Казімір ваяваў з тэўтонамі і татарамі, а свайго старэйшага сына пасадзіў на трон Чэхіі, пасля — Венгрыі. Памёр у Гродне ў 1492 годзе.

26 чэрвеня

1974. Мінск атрымаў званне «горад-герой»

Гэта найвышэйшая ступень адрознення, якую ў СССР мог атрымаць горад паводле ягоных гістарычных заслугаў у гады вайны. Усяго званні атрымалі 12 гарадоў: ад Масквы і Ленінграда да Наварасійска і Керчы. Апошнім у спісе быў Смаленск, які стаў горадам-героем ажно ў 1985-м.

Мінск сапраўды моцна пацярпеў у гады вайны, але ў ім не было моцнай абароны ў 1941-м: Чырвоная армія была змушаная адступіць з разбомбленага горада на ўсход. Медалі «За абарону Мінска» ў СССР проста не існавала, у адрозненне ад узнагародаў за абарону Адэсы, Кіева, Масквы ды Ленінграда. Пасля ўжо ў сталіцы БССР была дзейнасць падполля і вызваленне ад немцаў у 1944-м.

Цікава, што апроч Саюза практыка «гарадоў-герояў» была яшчэ ў некалькіх краінах. Гэта савецкая Югаславія, Куба і В’етнам. У 1981-м, пасля «левай» Сандынісцкай рэвалюцыі, такая ўзнагарода з’явілася і ў Нікарагуа.

27 чэрвеня

1863. Загінуў Зыгмунт Серакоўскі

У 2017-м на гары Гедыміна ў Вільні здарыўся апоўзень, у выніку чаго на паверхні апынуліся чалавечыя рэшткі, ідэнтыфікаваныя як рэшткі паўстанцаў 1863 года. Пры адным з іх быў залаты пярсцёнак з надпісам «Zygmónt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.». Зыгмунт Серакоўскі сапраўды быў павешаны 27 чэрвеня на Лукішскім пляцы ў Вільні, Апалонія — імя ягонай жонкі.

Зыгмунт Серакоўскі.jpg

Пры жыцці Серакоўскі вучыўся ў Пецярбургу, але за ўдзел у патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі, скончыў Акадэмію Генштаба. Зблізіўся з Дабралюбавым, Чарнышэўскім і іншымі рэвалюцыянерамі. Заклаў сваю арганізацыю афіцэраў, да якой далучыліся браты Каліноўскія.

Серакоўскі быў з шэрагу паўстанцаў, якія мелі за плячыма досвед службы ў расійскай арміі, ведалі яе знутры. Узначаліў дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне, але атрад Серакоўскага быў разбіты пад Біржамі. Паранены камандзір трапіў у палон. След ад таго ранення ў спіну стаў яшчэ адным доказам, што адзін са шкілетаў, знойдзеных у Вільні, належыць Серакоўскаму.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип