27 снежня ў Ракаве адбылася танцавальная вечарына “Стрынадкі на Калядкі”, якую арганізавалі Ракаўскі Дом фальклора і гурт “Гасцінец”.
Гасцей частавалі куццёй і блінамі, спявалі калядныя песні, а позна ў вечары зладзілі прадстаўленне з ражанымі, казой, мядзьведзем і канём. Запрошаныя музыкі: капэла “На Таку”, капэла “Старое Сяло”, гарманістУлаздімір Ганчароў, Сяргей Чубрык, Вячаслаў Шпілеўскі. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы танцавальнага клуба “Сіта”. Наступная вечарына ў Ракаве плануецца ў студзені.
Аляксей Сталяроў