Каму належыць Палессе? Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Што такое Палессе і хто такія палешукі? Чаму праз стагоддзі так і не ўзнікла асобнай «Палескай дзяржавы»? Да чаго тут готы і дзе шукаць «прарадзіму ўсходніх славян»? Урэшце, на якой мове размаўляюць палешукі: па-ўкраінску, па-беларуску ці... на сваёй адметнай гаворцы?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ: 

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Лунінецкім раёне. Частка першая

«Мы не бульбашы, мы — бацьвіннікі». Як беларуска адчыніла ўнікальнае кафэ ў двары побач з хатай