Рагачоў і Бабруйск сустрэнуць Змітра Вайцюшкевіча 7 сакавіка

25.02.2009 Музыка

З нагоды надыходзячага жаночага свята спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч 7 сакавіка выступіць з двума канцэртамі ў двух гарадах Беларусі – Рагачове і Бабруйску.

Канцэрт у Рагачове будзе ладзіцца ў малой залі Рагачоўскага дому культуры. Пачатак імпрэзы а 12.00.

У Бабруйску імпрэза адбудзецца ў грамадска-культурным цэнтры па вуліцы Кастрычніцкая, 33 і пачнецца а 17.00.

Канцэрты ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.

Фота з сайта todar.net

Тэгі: ,