Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 - 28.09.2025 17:00 - 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатнае

У музейным комплексе «Заслаўе» адкрылася выстава «Стратыграфія Заслаўя» да 1040-х угодак першай згадкі горада. 





Пад 985 годам у Аповесці мінулых часоў Заслаўе згадваецца ўпершыню. Шмат зменаў зведаў горад за сваё жыццё. 

Толькі назваў было колькі — Заслаў, Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль, Жаслаўль. А колькі было рознага самавітага і цікавага жыцця ў горада. 

Ад тысячагадовай гісторыі быццам мала чаго засталося — навідавоку мала. Збольшага памяць пра старажытнае Заслаўе — у зямлі. 

То запрашаюць паглядзець на матэрыялы раскопак, што вядуцца ў горадзе ўжо больш за сотню гадоў. 

Нават мастак Язэп Драздовіч спрычыніўся да даследаванняў заслаўскай даўніны. 

А «капалі» горад Канстанты Тышкевіч, Аляксандр Ляўданскі, Эдуард Загарульскі, Георгій Штыхаў, Алег Трусаў, Юрый Заяц ды шмат хто яшчэ. Не ўсе матэрыялы тых даследаванняў, праўда, захаваліся. Дайшлі да нас збольшага толькі паваенныя, пачынаючы з 1950-х гадоў. 

Старадаўнія заслаўскія артэфакты, што захоўваюцца ў музейных фондах Запаведніка і Музея гістфака, можна паглядзець на выставе «Стратыграфія Заслаўя» — выставе не археалагічнай і не пра археалогію, хаця і «будуецца» яна на архзнаходках. 

Выстава гэтая пра жыццё самога старадаўняга Места — Заслаўя. Тут можна даведацца пра археалагічныя помнікі Заслаўя і яго ваколіц — пра тутэйшыя курганныя групы, гарадзішча Замачак і старадаўні заслаўскі замак з палацам, Кальвінскім зборам і вялікай замкавай брамай, пра колішні гарадскі пасад — пра Старое места. 

А яшчэ можна пабачыць сапраўдныя археалагічныя цуды — «паверхневыя зборы» ды «выпадковыя знаходкі», што энтузіястыя супрацоўнікі Запаведніка збіралі падчас сёлетніх «масавых земляных работ» у горадзе. 


Працуе выстава да 28 верасня. 




Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Гвардзейцавай «Bitter Herbs» у Варшаве

21.08.2025 19:00 - 06.09.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Джаз ад «Капэла JAM» у Гродне

07.09.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Канцэрт «Шэпчуцца явар з калінаю» ў Мінску

10.09.2025 (17:30 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ