Памёр былы вакаліст гурта Ulis Алег Тумашоў

6 верасня пайшоў ў лепшы свет Алег Тумашоў, колішні вакаліст гурта Ulis. Пра смерць музыкі паведаміў былы ўдзельнік гурта Ulis і аўтар ягоных тэкстаў Фелікс Аксёнцаў на сваёй старонцы ў Фэйсук.

Alieh Tumašoŭ Алег Тумашоў. Фота Уладзіміра Парфянка

Алег Тумашоў спяваў у гурце ў 1991-1994 гадах, ягоны голас гучыць у славутым альбоме «Танцы на даху».

Развітанне з творцам адбудзецца ў панядзелак, 8 верасня, 14:00, у будынку крэматорыя на Паўночных могілках.