Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню «Кнігаўка», асудзілі сёння на 13 сутак за «дробнае хуліганства».
Нагадаем, што ў панядзелак неўзабаве пасля адкрыцця «Кнігаўкі» туды завіталі прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, а пасля іх да выдаўцоў прыйшлі сілавікі з ператрусам. Наста Карнацкая і Андрэй Янушкевіч былі затрыманы. Андрэя ўчора асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.