• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.09.2023 | Асоба

Пайшла з жыцця спявачка Кацярына Панчэня, галоўная захавальніца абраду Юр’я ў вёсцы Пагост

Учора, 4 верасня, з палескай вёскі Пагост (Жыткавіцкі раён) прыйшла сумная навіна пра смерць спявачкі Кацярыны Панчэні. 30 лістапада ёй споўнілася б 82 гады. Кацярына Аляксееўна была галоўнай захавальніцай «Юраўскага карагода» ў вёсцы Пагост. Гэты абрад унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.


Pagost
 Кацярына Панчэня з гуртом «Міжрэчча» на фоне сваёй хаты ў Пагосце. 2017 г.

Кацярына Аляксееўна Панчэня нарадзілася 30 лістапада 1941 года, калі яе бацька быў на фронце. Вёску некалькі разоў палілі фашысты, таму маці будучай спявачкі разам з чатырма дзецьмі некаторы час жыла ў сваякоў у вёсцы Іванава Слабада Лельчыцкага раёна. Пасля вайны сям’я вярнулася ў Пагост.

 Pahost
Чаўнакі ад кроснаў Кацярыны Панчэні ў яе хаце. 2017 г.

Любоў да роднай культуры Кацярына засвоіла ў сям’і. Песні пераймала ад бабулі, маці, цёткі і хроснай. Вучылася жаночым рамёствам: ткацтву, вышыўцы.

Pahost
Кацярына Панчэня дэманструе гасцям вышыўку ўласнай работы. 2014 г.

Знакамітая хата Кацярыны Аляксееўны ў Пагосце, дзе яна гасцінна прымала ўсіх, хто цікавіўся традыцыйнай культурай, нагадвала райскі сад праз разнастайнасць вышываных і тканых вырабаў. Яе бацька, Аляксей Кузьміч, быў вядомым у ваколіцах гарманістам. У бацькоўскай хаце часта збіраліся аднавяскоўцы, ладзілі вячоркі. Там Кацярына чула ад старэйшых мясцовыя былічкі, паданні, казкі, якія хутка запамінала. Была здольнай таксама да танцаў. Брат і сястра, два сыны Кацярыны Аляксееўны таксама гралі на гармоніку. Нявестку-ўкраінку яна навучыла спяваць беларускія песні і запрасіла ў свой гурт «Міжрэчча».

Pahost
Кацярына Панчэня з гуртом «Міжрэчча» падчас святкавання Юр’я ў Пагосце. 6 мая 2015 г.

Кацярына Аляксееўна адвучылася 4 класы і ў 14 год пайшла працаваць у калгас. Рана выйшла замуж, нарадзіла шасцярых сыноў. Частка дзяцей памерла ў маленстве. Адзін сын патануў, ратуючы ўласнае дзіця. У канцы жыцця ў жанчыны застаўся толькі адзін жывы сын.

У 1980 годзе Кацярына Аляксееўна стала загадчыцай сельскага клуба ў Пагосце і стварыла аўтэнтычны фальклорна-этнаграфічны гурт «Міжрэчча», які выконваў песні сваёй мясцовасці. Гурт гастраляваў па ўсёй Беларусі і ў суседніх краінах. А яшчэ выступаў у Берліне і Дрэздэне, што для калектыву з сельскага клуба, пагадзіцеся, зусім нетыпова. Запрашалі ў Амерыку, але праз стан здароўя лекары не рэкамендавалі Кацярыне Аляксееўне лётаць самалётам.

Кацярына Панчэня захоўвала песні і абрады роднай вёскі. Гурт «Міжрэчча» шмат здымаў фалькларыст Васіль Ліцьвінка для перадачы «Запрашаем на вячоркі». Гэтыя запісы захоўваюцца ў архіве Белтэлерадыёкампаніі. Кацярына Аляксееўна ўдзельнічала таксама ў здымках фільмаў «Паданні тураўскай зямлі», «Карагод», «Вялесавы ўнукі», «Гу, весна» (1997 г.) і «Код предків» (2020 г.). Спадзяемся, калі-небудзь відэа будуць агульнадасяжнымі. А пакуль спявачку можна пабачыць у дакументальных фільмах «Дачка Прыпяці» і «Кола часу» (2012 г.), «Юраўскі карагод» (2022 г.), а таксама на аматарскіх відэа.

Кансультантам падчас стварэння вялікай часткі названых фільмаў была журналістка і грамадская экспертка па нематэрыяльнай культурнай спадчыне Рэгіна Гамзовіч. Яна сябравала з Кацярынай Панчэняй, часта яе наведвала. 

Абрад «Юраўскі карагод», які ў Пагосце праводзяць па праваслаўным календары 6 мая, спачатку ўнеслі ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (2004 г.), а потым — у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO (2019 г.).

Pahost
Карагод на полі падчас святкавання Юр’я ў Пагосце. 6 мая 2015 г.

Як праходзіць абрад Юр’я ў Пагосце, можна паглядзець у фільме «Кола часу». Там жа можна пабачыць Дзяды, Каляды, гуканне вясны на Масленіцу і Саракі, жаніцьбу коміна. Здымачная група ездзіла ў Пагост на розныя святы цэлы год. Аказалася, што жыццё Кацярыны Аляксееўны Панчэні, яе расповеды вартыя асобнага фільма. З адзнятых для «Кола часу» матэрыялаў змантавалі таксама «Дачку Прыпяці».

Prypiats
Прыпяць у Пагосце

Падчас Юр’я ў Пагосце часта было больш журналістаў, чым галоўных выканальніц абраду, жанчын з гурта «Міжрэчча», такой ён цешыўся папулярнасцю. Прыязджала таксама багата аматараў фальклору і проста знаёмых Кацярыны Панчэні. Патрапіўшы раз, хаця б выпадкова, у яе хату, кожны мог быць упэўнены, што яго заўсёды прымуць як дарагога госця. Асабіста я была ў Пагосце разоў пяць, рабіла рэпартажы з розных святаў. Ведаю людзей, якія ездзілі туды, каб проста пабачыць Кацярыну Аляксееўну, нечым дапамагчы (напрыклад, выкапаць бульбу), і для іх гэта была цудоўная магчымасць далучыцца да беларускага вясковага жыцця калі ўласныя бабулі і дзядулі рана памерлі ці з імі не было эмацыянальнага кантакту.

Бадай, Кацярына Аляксееўна была адной з самых вядомых носьбітак традыцыйнай культуры ў Беларусі. Песні з Пагоста спявалі розныя фальклорныя гурты гарадской моладзі. Тамашні абрад гукання вясны на Саракі з падкіданнем печаных птушак на абрусе ці посцілцы аднаўляецца на штогадовай імпрэзе, якую грамадская арганізацыя «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ладзіць у Вязынцы.

Pahost-kaliadavanne
Калядаванне ў Пагосце. 7 студзеня 2014 г.

Пагосцкім клубам Кацярына Аляксееўна кіравала больш за 30 гадоў. У 2010-х паступова адышла ад спраў, выйшла на пенсію, але працягвала захоўваць традыцыі роднай вёскі. Да васьмідзесяцігоддзя ў 2021 годзе Жыткавіцкі райвыканкам ушанаваў яе званнем ганаровай грамадзянкі. 

Pagost.
Кацярына Панчэня з аднавяскоўцамі. 2015 г.

У канцы лета ў жанчыны здарыўся інсульт. Яе забралі ў лякарню. Яна была ў прытомнасці і ў гуморы. Аднавяскоўцы з усмешкай казалі, памятаючы пра моцны характар Кацярыны Аляксееўны, што цяпер яна наводзіць у шпіталі свае парадкі. Прагноз быў добры, але 4-га верасня Кацярыны Панчэні не стала. Светлая памяць!

Pagost.
Кацярына Панчэня. 2017 г.   

Для падрыхтоўкі матэрыяла выкарыстаны артыкул Рэгіны Гамзовіч «Пагосцкая берагіня» ў газеце «Культура» № 43 за 2021 г., архіў Інвентара нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і асабісты архіў аўтаркі.

Алена Ляшкевіч для budzma.org 

Фота аўтаркі

Чытайце яшчэ:

Веснавы абрад «Карагод» на свята Юр’я

Жаніцьба Коміна ў Пагосце (фотарэпартаж)  

Святыя дзяды, ляціце сюды! Бабы, ідзіце, усіх за сабой вядзіце!  

«У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип