• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.09.2023 | Грамадства Асоба

«Я як Аліса — патрапіла ў краіну цудаў». Галіна Казіміроўская распавяла пра музычныя артэфакты лонданскага архіву

Опера «Усяслаў Чарадзей» Міколы Куліковіча, адзіны захаваны зборнік Уладзімера Тэраўскага «Беларускі лірнік», пяць «Пагонь», кружэлкі запісаў 1952 года жаночага хора ў Лювэне пад кіраўніцтвам Міколы Равенскага... І гэта — толькі невялічкая частка таго, што Галіна Казіміроўская прывезла ў Варшаву з беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане, распавядае Радыё Ўнэт.


У легендарных сховішчах (а гэта самая вялікая ў свеце бібліятэка беларускай эміграцыі) стваральніца «Вольнага хору» працавала 9 дзён. Разбірала архівы Міколы Куліковіча і Гая Пікарды, кожны дзень знаходзячы ў архіўных скрынях каштоўныя скарбы. Цяпер у Галіны Казіміроўскай з’явілася нават не мара — місія: стварыць у музеі музычны аддзел.

У інтэрв’ю радыё Галіна Казіміроўская распавяла пра плён свайго лонданскага падарожжа. Акрамя таго, у нашым аўдыё вы пачуеце фрагменты ўнікальных запісаў, якія яшчэ ніколі не гучалі ў радыёэфіры.

«Я як Аліса — патрапіла ў краіну цудаў. І думаю, што нічога больш значнага ў сваім жыцці я не рабіла. Тое, што са мной адбылося... Я бачу ў гэтым гістарычнае значэнне».

1.jpeg

«А пасля задавала сабе шмат пытанняў — дзе я была раней? Я ж ведала пра гэты музей яшчэ з кансерваторскіх гадоў. І ніхто нам не перашкаджаў шукаць і вяртаць — ні дыктатура, ні Лукашэнка. Я не хачу думаць, што гэта нашая непавага да спадчыны. Хутчэй няведанне, якое не здымае з нас адказнасці...»

2.jpeg

«Самая галоўная каштоўнасць — гэта архіў Міколы Куліковіча. Калі творцы не стала, яго жонка, спявачка, перадала ў музейны архіў 9 вялікіх скрыняў. Самае цікавае, што там не толькі ноты, а яшчэ паштоўкі, лісты, афішы, музычная крытыка, аб’яўкі, этнаграфічныя матэрыялы. А побач — рукапісы яго опер, да якіх ты баішся дакрануцца, бо папера настолькі старая, што ўжо рассыпаецца. Амаль кожны дзень у мяне было амаль перадынфарктны стан — як гэта ўсё захаваць?!»

3.jpeg

«Я выхавалася як харавік і ведала, што ў Куліковіча ёсць опера „Лясное возера“. Але пра оперу „Усяслаў Чарадзей“ ніколі не чула. І ў архіве ёсць гэтыя ноты! І цяпер, калі я згадваю, як мы ў кансерваторыі дырыжыравалі на экзамене операмі Рымскага-Корсакава... А маглі б вучыцца на творах Куліковіча».

4.jpeg

«Самыя кранальныя моманты — гэта запісы кружэлак, якія мы адлічбоўвалі. У „Пагоню“ Равенскага я проста закахалася! А збор запісаў Забэйды-Суміцкаа? Наш тэнар з неверагодным голасам, ад якога немагчыма адарвацца. Большасць песень на гэтых кружэлках — народныя. Хары ў эміграцыі пачыналі менавіта з народнай песні — каб захаваць гэтую сувязь з радзімай. І ў Варшаву я вярнулася з думкай, што хачу спяваць гэтыя песні. Хаця яны не зусім пасуюць Вольнаму хору. У нас трохі іншы кірунак, другая місія».

5.jpeg

«У кожнай краіне ёсць зборнікі патрыятычных песень, якія людзі спявалі на некалькі галасоў. Большасць знойдзеных намі нот тычацца якраз гэтага жанру. Вы б ведалі, з якіх абрыўкаў у 2020 годзе мы рабілі з Вольным хорам нашыя партытуры! Як шукалі па ўсім свеце беларускія патрыятычныя песні. А цяпер яны знайшліся ў лонданскім архіве. Гэта тое, што магло стаць рэпертуарам усіх беларускіх хароў. На гэтых песнях мы маглі выхоўваць сваіх дзяцей».

6.jpeg

«Вельмі патрэбная дапамога прафесійных бібліятэкараў, архіварыўсаў, даследчыкаў, гукарэжысёраў. Мы адпрацавалі далёка не ўсё. Там ёсць бабіны з запісамі, да якіх мы нават не дабраліся. Ёсць дыяфільмы, на якіх сфатаграфаваныя цэлыя кніжкі. Трэба ўсё алічбаваць, стварыць каталог. І такія рэчы не робяцца кустарным аматарскім спосабам. У нармальнай сітуацыі гэта была б справа дзяржаўнага ўзроўню. Але я зраблю ўсё магчымае, каб пры Музеі-бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане з’явіўся музычны аддзел».

7.jpeg

«Зараз я ў кантакце з рознымі дзеячамі мастацтва. Разам мы думаем, як нам збудаваць наступныя крокі. Мне хочацца, каб да гэтых архіваў мелі доступ людзі з усяго свету. Каб з гэтымі дакументамі маглі працаваць даследчыкі, навукоўцы, якія б пісалі артыкулы, кнігі, дысертацыі, рабілі зборы твораў. Але для гэтага нам трэба яшчэ вельмі шмат папрацаваць».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип