Карыстальніца Nadejda_kuksenkova апублікавала ў TikTok відэа, у якім спрабуе прачытаць верш з падручніка па літаратуры для другога класа. Відэа заўважыў тэлеграм-канал «МогилевОнлайн». Яна прызнаецца, што не ведае значэння некаторых слоў — а значыць, на яе думку, дзіця тым больш не здолее з гэтым справіцца.

Іроніі сітуацыі дадае тое, што словы, на якіх аўтарка відэа «спатыкаецца» і няправільна ставіць націскі, тлумачацца проста над самім вершам.
«Люди добрые, скажите мне: что это такое? Второй класс. Задали учить стих. Вот это что за словы такие, простите меня», — кажа абураная карыстальніца TikTok.
Далей лепш проста паглядзець відэа — бо націскі, якія ставіць жанчына ў беларускіх словах, лепш скажуць пра веданне роднай мовы беларускай.
@nadejda_kuksenkova ♬ оригинальный звук - Nadejda_kuksenkova
А вось і тэкст верша:
Весняй зараначкай свеціць,
Лашчыць,
Як звон ручая.
Самая, самая лепшая ў свеце
Мама мая.
Жанчына прызналася, што разумее толькі два радкі: «Самая, самая лепшая ў свеце мама мая». Паміж тым, дзіцяці так складана даецца заданне вывучыць верш на памяць, што, па словах беларускi, ен просіць пакінуць яго дома.
«Это трэш какой-то. Я, конечно, все понимаю, но можно ж как-то стихи поскладнее писать, что ли?», — пытаецца аўтарка.
Цікава, што над вершам Уладзіміра Карызны падаюцца тлумачэнні тых самых складаных для беларускі слоў: «гай», «зараначка», «лашчыць».
Зараз пад відэа 2 716 каментараў. Хтосьці нават падтрымаў жанчыну за кадрам, але ў шматлікіх фаловераў пост выклікаў сорам.
«Мама, идите в школу с ребенком, за соседнюю парту».
«Как можно научить детей, если родители нулевые?»
«Пастаўце правільна націск і убачыце, як прыгожа атрымаецца. Мой унук вывучыў проста і учора адказаў выдатна».
«Автор, не слушайте негативные комментарии. Соглашусь с вами полностью! Странные стихи, неизвестные поэты, сложно, 2 класс. У нас в классе все дети плакали, пока учили. Да, бел яз наш язык, но есть хорошие, певучие стихи, кто составляет эти учебники???? Как это донести до Минобр???»
«Да вас пытанне, як вы скончыли школу?»
«Я вчера с ребенком тоже учила этот стих, когда читала, чуть язык не сломала, и тоже ничего не поняла. Ребенок говорит, что это самый нелюбимый предмет».
«Уважаемые родители, когда вы вот в таком негативном ключе обсуждаете школьную программу, домашнее задание и учителей, — не удивляйтесь потом, что ваши дети не хотят учиться, делать уроки и в школе вести себя так, чтобы к вам, как к родителям, не было претензий за их поведение».
«Ни в одно ударение не попала. Талант!»