Раман-казка «Пімкі» Кірыла Стаселькі з’явіўся ў аўдыё фармаце

Атмасферны мастацкі падкаст па кнізе Кірыла Стаселькі «Пімкі» з’явіўся на платформах Anchor.fm і прыкладанні SpotifyДыктаркай падкастаў стала купалаўка Крысціна Дробыш.


staselka-pimki.jpg

Кніга «Пімкі» выйшла ў свет у 2020 годзе і можа быць цікавай як для аматараў захапляльных гісторый пра фантастычны свет, так і для прыхільнікаў больш глыбокіх твораў. Аўтар напоўніў кнігу элементамі беларускай міфалогіі, фальклору і гісторыі. У сюжэце прысутнічаюць аповеды пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе. 

«Пімкі» — чацвёртая кніга Кірыла Стаселькі, першая кніга аўтара — «Дзіцячы маніфест» увайшла ў шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Другі твор празаіка — філасофскі твор «Marginalis», які выйшаў у 2016 годзе, некалькі год быў у спісе бестселераў.