• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.02.2023 | Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі — «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа». Тыраж — 1 200 экзэмпляраў.


bez_imeni-1_-_kopiya.png

Пад адной вокладкай — шэсць твораў народнага фальклору: казкі «Каза ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў». Творы добра вядомыя і даўно палюбіліся чытачам розных пакаленняў. Якуб Колас апрацаваў іх на працягу 1922 — 1940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, казкі знаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў.

Мастак кнігі — Алег Грубін. Відавочна, што ён надзвычай уважліва прачытаў творы, які склалі кнігу, і здолеў пераканаўча адлюстраваць вобразы галоўных персанажаў казак. Часам нават узнікае жаданне спыніцца ў чытанні і спярша ўважліва прагледзець ілюстрацыю. Дарэчы, чаму б асобна не выдаваць — напрыклад, паштоўкамі рэпрадукцыі прац мастака, які здолеў унікнуць у характар, сутнасць фальклорных твораў? Прагляд такіх паштовак дадаў бы шмат эмоцый, прынёс бы юным чытачам эстэтычную асалоду.

Першы раз у Выдавецкім доме «Звязда» кніга казак у апрацоўцы Якуба Коласа выйшла напрыканцы 2020 года — тыражом 1 100 экзэмпляраў. Наступны раз — у лістападзе 2021-га: тады тыраж быў роўны 1 000 экз. А зараз, у 2023 годзе, — 1 200 экзэмпляраў. Такім чынам, агульны наклад «звяздоўскага» коласаўскага праекта — 3 300 экзэмпляраў. Па сённяшнім часе — досыць неблагая лічба.

Кнігу «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа» можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама — у кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип