У філіяле Веткаўскага музея адкрылася выстава «Вока», на якой прадстаўлены экспанаты ўзростам больш за 4 тысячы гадоў

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава адкрылася выстава «Вока». Тут прадстаўлены археалогія, этнаграфія, постмадэрн, а самым старажытным экспанатам больш за чатыры тысячы гадоў.

Vystava «Voka»

«Код зроку — чаму сярод іншых моў культуры ён самы запатрабаваны? Як даўно мы ствараем ідэі, прадметы, дзеянні, вобразы, жадаючы кіраваць наймацнейшым нашым (і чужым) органам? Як даўно мы вынаходзім спосабы засцерагчыся ад пранізлівага погляду?

Чаму мы носім пацеркі? Чаму ўзор на ручніку называецца «Вароннія вочы»? Навошта галава крумкача выразана над акном? На што натхняе вобраз вока сучаснага мастака?

Як заўсёды, Веткаўскі музей шукае адказы на загадкі ўласнай культуры.

І гэтыя пошукі мы працягваем на нашай новай выставе «Вока»», — пішуць пра выставу ў сацсетках музея.

Выстава «Вока»

Наведаць выставу можна ў любы дзень, акрамя панядзелка, па адрасе: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98