• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.05.2022 | Грамадства

Кіраўнік хору «Унія»: «Я ўпэўнены, што наш хор будзе спяваць у сваёй краіне»

Міжнародны мужчынскі хор «Унія», аднавіўшыся ў 2020 годзе пасля шматгадовага перапынку, стаў адным з сімвалаў беларускага пратэсту. Яго моцныя прыгожыя галасы гучалі ў розных месцах Мінска і падтрымлівалі ў людзей баявы настрой ды ўздымалі дух свабоды.


Вядома, такі яркі ўдзельнік пратэстаў не мог быць незаўважаным уладамі. Праз распачатыя рэпрэсіі артысты хору былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.

Сёння «Унія» адрадзілася зноў. Цяпер калектыў па-сапраўднаму міжнародны. Пра рэпрэсіі на радзіме, творчасць у новых умовах, любімую песню ВКЛ і гімн беларусаў «Салідарнасці» распавёў хормайстар Павел Гонца.

7.jpg

— Я сам прыйшоў у калектыў у 2004 годзе, а потым так адбылося, што «Унія» дасталася мне ў спадчыну, — расказвае Павел, вучань першага кіраўніка хору Кірыла Насаева, які пайшоў з жыцця некалькі гадоў таму.

У 2019 годзе Гонца збіраўся аднавіць любімы калектыў, што перастаў працаваць тады ж напачатку 2000-х.

— І пакуль я думаў, як зноў стварыць «Унію», надышоў легендарны 2020 год, пачаўся пратэст. Гэта быў такі сігнал. Адразу сабралася частка ўдзельнікаў былой «Уніі», таксама прышлі новыя хлопцы.

Наш першы выступ адбыўся на прыступках філармоніі ў жніўні. Потым мы далі вялікі канцэрт у Чырвоным касцёле, дзе праходзіла серыя дабрачынных мерапрыемстваў. У той жа час атрымалася зняць некалькі кліпаў, — кажа Павел.

Восенню 2020-га на калектыў пачаўся ціск, сталі затрымліваць удзельнікаў.

— Музыкі, спевакі сталі тымі, хто адлюстроўваў настрой людзей. Тым часам уся творчасць пачала вельмі раздражняць улады. І нашых музыкантаў сталі затрымліваць.

Мяне той восенню затрымалі нібыта за ўдзел ў Маршы. Я прасядзеў трое содняў на Акрэсціна, атрымаў вялізны штраф і мяне адпусцілі.

У той час мы, можна сказаць, сядзелі лайтова, бо гэта было пасля смерці Рамана Бандарэнкі і яны неяк прыпынілі жорсткасць, не лютавалі. У нас былі матрацы, усім спачатку хапала месца. А потым надышла нядзеля, і ў камеру нагналі столькі людзей пасля чарговага маршу, што мы маглі толькі стаяць.

Шмат хто захварэў на кавід, у тым ліку і я. Але ўся «хата» была з палітычных, таму кампанія была прыемная, — успамінае суразмоўца.

Другі раз Паўла затрымалі летам 2021 года, і ў той раз умовы на Акрэсціна ўжо былі зусім іншымі, кажа ён.

— Мяне затрымалі на працы падчас генеральнай рэпетыцыі ў Вялікай зале філармоніі. Так у смокінгу і павялі. Прышлі за мной двое апероў.

Мне падалося, што яны не зусім ведалі, што са мной рабіць, мяне нават пакінулі на нейкі час аднаго ў кабінеце, але потым туды прыйшлі два супрацоўнікі КДБ. Спыталі, ці ведаю я штосьці пра «Вольны хор» і пра купалаўцаў. Я сказаў, што нічога не ведаю, і праз некалькі хвілін дапрос скончыўся.

У выніку мне прадʼявілі абвінавачванне ... за непадпарадкаванне, відаць, зусім нічога не маглі на мяне знайсці. А потым ім падалося, што гэтага мала, і на Акрэсціна позна ўвечары прыйшоў следчы і дадаў мне яшчэ «дробнае хуліганства».

Мне здаецца, што большая частка затрыманняў супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў наогул была нейкай «спецаперацыяй», каб звольніць як мага больш людзей, бо бюджэтнікаў усё роўна трэба было скарачаць, — выказаў меркаванне Павел.

Другі раз яго таксама пакінулі на Акрэсціна на трое содняў, а пасля справу адправілі на дапрацоўку.

— Я дакладна ведаю, што мяне хацелі затрымаць яшчэ раз пасля гэтых трох содняў, але, напэўна, адбылася нейкая блытаніна і я паспеў сысці. Дзесьці праз тыдзень мяне выклікалі ў суд. Але я вырашыў з’ехаць. Дабіраўся ў Вільню навакольнымі шляхамі двое содняў.

— Як вы ставіцеся да тых артыстаў, якія працягваюць выступаць у Беларусі?

— Я не магу асуджаць музыкаў, якія засталіся ў краіне і цяпер дзесьці выступаюць. Музыкант — гэта прафесія, гэта спосаб зарабіць грошы. І людзям трэба карміць сямʼю. Не ва ўсіх ёсць магчымасць зʼехаць.

У нейкай ступені яны ўсе закладнікі рэжыму. А вось кіраўнікі ўстаноў культуры — гэта крыху іншае. Гэтыя людзі ўзялі на сябе пэўныя абавязацельствы перад уладай, і цяпер яны будуюць сваю карʼеру за кошт гэтых самых закладнікаў.

— Як склаўся ваш творчы шлях у Вільні?

— Спачатку я знайшоў сабе працу ў хоры Вільнюса. Потым сталі прыяжджаць другія музыканты, таксама вымушаныя пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі, і я задумаўся аб аднаўленні «Уніі».

У новым складзе ў нас аказаліся не толькі беларусы, але і літоўцы, і палякі, і ўкраінцы — сабралі ўсіх і атрымалася ўнія ў прамым сэнсе. Не ўсе нашыя ўдзельнікі жывуць у Вільні, але напярэдадні канцэртаў мы збіраемся на рэпетыцыі. Зараз гэта сапраўдны міжнародны мужчынскі хор.

8.jpg

— Дзе вы выступаеце і хто вашыя слухачы?

— Выступаем на разных пляцоўках, асноўная — Віленская ратуша. Спяваем у дзяржаўных установах, амбасадах, дзе не толькі ладзім канцэрты, але і наладжваем культурныя і духоўныя сувязі, сустракаючыся з рознымі людзьмі. Апошні канцэрт быў у Польскай амбасадзе, зараз плануем гастролі па Польшчы.

Падчас усіх канцэртаў мы спяваем гімны нашых чатырох краін. У якасці беларускага выконваем гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш». Менавіта гэты твор зараз лічыць гімнам уся беларуская супольнасць. Ён гучыць на афіцыйных мерапрыемствах нараўне з літоўскім, польскім і ўкраінскім.


Мне таксама здаецца, што гэты твор падыходзіць на такую ролю больш за ўсё. «Магутны Божа» — усё ж духоўны гімн, а не свецкі. Гэта цалкам царкоўны твор, прычым як для каталікоў, так і для праваслаўных. Ён павінен гучаць у храмах як малітва.

«Пагоня» — занадта літоўская, не будзе зразумела, чый гэта гімн.

А вось самы папулярны твор, які заўсёды просяць выканаць і палякі, і літоўцы, і беларусы — гэта «Багародзіца», гімн ВКЛ.


На трэці дзень вайны мы, адны з першых, запісалі «Ой, у лузі червона калина», проста сталі і заспявалі, бо адчувалі, што павінны. Зараз гэта песня стала сапраўдным гімнам барацьбы. Нашыя ўкраінскія калегі цяпер у сябе дома. Вядома, мы хацелі б выступіць ва Ўкраіне, але зараз арганізаваць пераезд вялікага калектыву цяжка.


— Не было з боку вашых украінскіх калег у першыя дні вайны нейкіх прэтэнзій да беларусаў?

— Ні ў якім разе, што вы! Усе нашыя хлопцы добра ведаюць гісторыю сучасных падзей у Беларусі. Мы ўсе сябры і яны яшчэ ў 2020 годзе тэлефанавалі і падтрымлівалі нас.

— Ці збіраецеся вы вяртацца ў Беларусь і зноў выступаць у сваёй краіне?

— Так. Калі прыйдзе час, мы вернемся і, я ўпэўнены, што «Унія» будзе спяваць беларускі гімн у сваёй краіне. Не важна, якім ён будзе, але мы будзем яго спяваць! Я мару, што наш калектыў вернецца і на галоўную сцэну ў Дзяржаўную філармонію.

І яшчэ, што тычыцца новай Беларусі. Зараз мы назіраем, як у Літве пачынаецца раскол праваслаўнай царквы. Частка літоўскіх храмаў пераходзіць пад Канстанцінопальскі Патрыярхат. Мы працуем над тым, каб і ў новай Беларусі людзі самі вырашалі, у які храм ім ісці. Культура павінна адраджацца разам з верай.

Ірына Дрозд, «Салідарнасць»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Учора менскі гурт «Дом Сувязі» прадставіў кліп на песню «Спи». Гэта кранальная і месцамі балючая рэфлексія, разам з цёплым...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

29 сакавіка сілавікі зрабілі маштабную аблаву ў Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Пра...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»

Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Як вялікі князь Гедымін спрабаваў замірыцца з Захадам і чым скончыліся яго спробы? Малавядомыя факты сярэднявечнай...

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип