• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.06.2023 | Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа быць, гэта і ваша гісторыя таксама. І яшчэ можа быць, што найлепшае рашэнне ў падобнай сітуацыі — змірыцца і забыць. Але што рабіць, калі забыць не выходзіць: носьбіт агрэсіўна супрацьлеглага меркавання — родны дзядзечка, з якім вы да таго ж дзеліце квадратныя метры, любая бабуля стала ахвярай вар’яцкай прапаганды, а праз тыдзень — сустрэча аднакласнікаў, якія працуюць на сістэму. Псіхолаг Крысціна Вязоўская на партале sojka.io дае пару важных парадаў.

photo_2023-06-03_16-02-34.jpg
Малюнак Ксеніі Лагавой


НЕЙРАФІЗІЯЛОГІЯ

Першае і самае неабходнае, што трэба прыняць: калі на каго-небудзь з вашых блізкіх спрацавала прапаганда, яна спрацавала не проста так.

Вялікая частка людзей мае самую сапраўдную нейрафізіялагічную ўразлівасць да прапаганды. Гэта звязана з будовай мозгу і рэальнымі нейронавымі сувязямі паміж лобнымі долямі. Пры зносінах з людзьмі, якія маюць рэзкія погляды на сацыяльныя працэсы, з людзьмі, схільнымі да класізму ды дыскрымінацыйных выказванняў на адрас іншых сацыяльных груп, памятайце: магчыма, лобныя долі апрацавалі пакет інфармацыі, а гэтак званы крытычны цэнтр прыняў і апрацаваў толькі тое, што лягчэй і прасцей аналізаваць.

Прапагандысты пра гэта выдатна ведаюць і працуюць менавіта на засмечванне мазгоў: палохаюць, распавядаюць байкі, выкарыстоўваюць правіла «дадай хлусню ў праўду» і г.д.

УЗРОСТ

Таксама майце на ўвазе ўзроставыя асаблівасці: да сталінізму і камунізму часцей схільныя старэйшыя групы насельніцтва. Для іх гэта размовы не пра дзяржаўны лад, а пра маладосць. Калі вы трапілі ў сітуацыю вострага канфлікту з пажылым чалавекам, перавядзіце размову на яго маладосць. Літаральна: якія кветкі цвілі, якое адзенне насілі, як выкладалі ў школе ці па якім прынцыпе здавалі іспыты.

ВІНАВАТЫ ТРЭЦІ

Падчас напружанай размовы паспрабуйце знайсці нейкі трэці бок, які можна ў шырокім сэнсе ва ўсім абвінаваціць. Рэлігійныя людзі выкарыстоўваюць для гэтага, як ні дзіўна, ідэю бога: усё па волі ягонай, нішто не выпадкова і г.д. Адсюль жа расце і «не ўсё так адназначна». Увогуле, пры першай жа магчымасці пераводзьце гутарку на абмеркаванне коштаў і іншай невырашальнай побытавай бязладзіцы.

ЧОРНЫ СПІС ТЭМ

Калі з нейкіх прычынаў вам сапраўды неабходна мець зносіны з тымі, хто, напрыклад, адкрыта асуджае гуманістычныя каштоўнасці, дамоўцеся проста пазбягаць гэтых тэм. Ну як — проста. Гэта, вядома, не проста. Але вы можаце ў прамым сэнсе ігнараваць забароненыя тэмы пасля стварэння спісу пытанняў, якія вы не закранаеце. Гэта складана, але магчыма.

СЫСЦІ АД РАЗМОВЫ

Людзі насамрэч сумняюцца ў сваёй рацыі, таму ім гэтак важна пацвярджаць сваю пазіцыю. Разбярыцеся: гэта вам цяпер неабходна кагосьці пераканаць, што ўсё адназначна, ці гэта суразмоўцы ўцягваюць вас у абмеркаванне бамбёжкі Марыўпаля, і што там насамрэч рабіў «Азоў». Памятайце, што на самой справе вы цалкам свабодныя і ў любы момант можаце пакінуць гэтую размову. Гэта значна ўзмоцніць вашу пазіцыю ў зносінах з падобнага тыпу людзьмі. Нават калі вы апынуліся ў купэ з такім чалавекам. Часам прасцей правесці ноч у калідоры (але спачатку звярнуцца да начальніка цягніка, для такога тыпу суразмоўцаў любая ўлада мае магічную сілу), чым пераконваць гаваруна.

СЦІСЛАСЦЬ

Кажыце максімальна кароткімі фразамі. Гэта ўніверсальнае правіла цяжкіх размоваў. Чым менш слоў вы скажаце, тым менш зачэпак пакінеце апаненту.

Важна! Не пераходзьце на асобы. Гэта шлях да разрыву сувязі. Пазбягайце ацэначных меркаванняў. Калі хтосьці пры вас нясе нешта дзікае (і гэта не качка ці алень), не трэба яму пра гэта паведамляць пры дапамозе рэзкіх выразаў. Пазбягайце канфліктагенаў, нават калі на вас засыпаюць імі з метафарычнага меха. Не вядзіцеся на правакацыі. Часта апанентам не так важна даказаць сваю рацыю, колькі падзарадзіцца эмоцыямі ад скандалу ды атрымаць яшчэ адну гісторыю, якую можна перадаваць па ланцужку.

Ну і памятайце, што ўвесь гэты клопат мае сэнс, толькі калі гэтыя людзі вам сапраўды дарагія. Не марнуйце «кветкі сваёй селязёнкі» і запасы нейрамедыятараў на высвятленне стасункаў з чужымі людзьмі. Жыццё стане значна лепшым. І я сур’ёзна.

Чытайце таксама: Медытацыя для ўсіх як спосаб псіхалагічнай дапамогі: з чаго пачаць

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип