• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.09.2023 | Гісторыя

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Міжваенная архітэктура літоўскага Каўнаса была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. «Мадэрнісцкі Каўнас: архітэктура аптымізму, 1919-1939» стаў пятым аб'ектам у Літве, які атрымаў такое высокае прызнанне ў свеце. Пра спадчыну беларускага дзеяча, інжынера Клаўдзія Дуж-Душэўскага распавядае  «Наша Ніва»


Душэўскі
Клаўдзій Дуж-Душэўскі, калаж: «Наша Ніва»

Рашэнне аб прысваенні статусу было прынята ў панядзелак на 45-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны, якая праходзіць з 10 па 25 верасня ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе.

Да гэтага Літва была прадстаўлена ў спісе гістарычным цэнтрам Вільні XIII — XVIII стагоддзя, Куршскай касой, археалагічнымі помнікамі ў Кярнаве ды геадэзічнай дугой Струвэ, якая таксама праходзіць праз Беларусь, Украіну, краіны Балтыі і іншыя.

У тлумачэнні паведамляецца, што гэта выдатны прыклад сучаснага горада, які характарызуецца хуткай урбанізацыяй і мадэрнізацыяй, разнастайным выражэннем каштоўнасцей і імкненняў, звязаных з аптымістычнай верай у незалежную будучыню. Адзначаецца, што архітэктура Каўнаса адлюстроўвае шматгранную прыроду мадэрнізму і раскрывае аптымістычны менталітэт новай дзяржавы і амбіцыйныя чаканні ад будаўніцтва новай сталіцы, якія пераплятаюцца з традыцыямі горада і рэгіёна.

Мадэрнісцкі цэнтр Каўнаса
Мадэрнісцкі цэнтр Каўнаса. Фота: твітар ЮНЕСКА


Схема з дасье
Чырвонай лініяй пазначаны межы аб'екта Сусветнай спадчыны, а цёмна-шэрым — мадэрнісцкія будынкі, якія ўвайшлі ў ягоны склад. Схема з дасье.

Сталіцай Літоўскай Рэспублікі, абвешчанай у 1918 годзе за месяц да абвяшчэння БНР, першапачаткова была Вільня. У гэты час у Вільні знаходзіўся беларускі палітычны дзеяч і стваральнік нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі, які, як сам паведамляў, нават мусіў стаць міністрам беларускіх спраў пры літоўскім урадзе.

Але ўжо ў 1919 годзе пасля паходу Жалігоўскага гэты горад перайшоў пад кантроль Польскай Рэспублікі і сталіца Літвы была часова перанесена ў Каўнас. Пасля горад некалькі раз пераходзіць то ў савецкія рукі, то ў польскія. 

«…калі ў верасні 1920 г. палякі зноў авалодалі Вільняй, то габрэйскі гандляр Ютан прапанаваў мне месца на сваёй падводзе. І за некалькі дзён мы й даехалі ў Коўню…» — так успамінаў свой ад'езд Дуж-Душэўскі.

На акупаванай Віленшчыне палякі пачалі душыць як літоўскі, так і беларускі нацыянальныя рухі, бачачы ў іх небяспеку ў сваім валадаранні над «крэсамі ўсходнімі».


Дуж-Душэўскі і Кастусь Езавітаў
     Дуж-Душэўскі і шэф Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі ў Латвіі і Эстоніі Кастусь Езавітаў , 1919 г. Фота: «Наша Ніва»

Аднойчы, калі Дуж-Душэўскі вяртаўся ў Вільню, каб наведаць сваю сям'ю, яго затрымалі польскія жандары, падазраючы ў супрацы з небяспечнымі элементамі (якая знаёмая сітуацыя!). 

Пасля выхаду з Лукішак 7 лютага 1921 года беларускаму дзеячу было зразумела, што ў Вільні палякі не дадуць яму жыцця. Разам з жонкай ён канчаткова перабіраўся ў Каўнас, новую літоўскую сталіцу.

У 1927 годзе ён скончыў будаўнічы факультэт мясцовага Літоўскага ўніверсітэта, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка, што дазволіла яму працаваць у праектным бюро архітэктара Уладзіміра (Уладаса) Дубянецкага.

Перанос сталіцы надаў магутны імпульс развіццю Каўнаса, які, у адрозненне ад Вільні, тады не дацягваў да сталічнага статусу. У сувязі з чым у тагачасных архітэктараў, відавочна, праблем з заказамі не было. 



Інжынер Клаўдзій Дуж-Душэўскі і ягоныя асноўныя пабудовы ў Каўнасе
Інжынер Клаўдзій Дуж-Душэўскі і ягоныя асноўныя пабудовы ў Каўнасе

Беларус стаў аўтарам дзясяткаў будынкаў у Каўнасе, Паневяжысе, Клайпедзе ды Шаўляі, пасля вайны заставаўся ў горадзе, дзе займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі архітэктуры ва ўніверсітэце, а пасля праектаваў для савецкага дзяржаўнага інстытута. 

Большасць будынкаў, спраектаваных Дуж-Душэўскім, захавалася да нашага часу. Мяркуючы па той прапанове, якая была падрыхтаваная літоўцамі для ЮНЕСКА, некаторыя ягоныя пабудовы цяпер належаць да Сусветнай спадчыны. Сярод 216 будынкаў, якія былі прапанаваныя Літвой, ёсць і тры, чыім аўтарам пазначаны славуты беларус:

  • Дом Ігнаса Ёнінаса па вуліцы Руту, 3 (Rūtų g. 3), пабудаваны ў 1928 годзе;
  • Жылы дом Пранаса Аўгустайціса, размешчаны ў двары квартала па адрасе вуліца К. Данялайча, 7А (K. Donelaičio g. 7A) і пабудаваны ў 1931 годзе;
  • Жылы дом па вуліцы В. Путвінскё (V. Putvinskio g. 33), пабудаваны ў 1933 годзе.

Дом па адрасе V. Putvinskio g. 33, пабудаваны ў 1933 годзе
Дом па адрасе V. Putvinskio g. 33, пабудаваны ў 1933 годзе. Фота: Kultūros paveldo departamentas


Помнік мадэрнізму
Нечаканыя класічныя дэталі на помніку мадэрнізму. Фота: Kultūros paveldo departamentas

Помнік мадэрнізму 2

Помнік мадэрнізму 3

Дэталі дома па адрасе V. Putvinskio g. 33.
Дэталі дома па адрасе V. Putvinskio g. 33. Фота: Kultūros paveldo departamentas

Гэта даволі сціплыя будынкі, з мінімалістычнымі сродкамі выразнасці, тым не менш не пазбаўленыя цікавых дэталяў, што ў цэлым характэрна для тагачаснага стылю. Але гэта далёка не ўся спадчына Душэўскага, бо ў табліцы нярэдка апускалася суаўтарства або ўвогуле не прыводзіўся аўтар.

Праект Клаўдзія Дуж-Душэўскага і перароблены варыянт Бронюса Эльсбяргаса.
Праект Клаўдзія Дуж-Душэўскага і перароблены варыянт Бронюса Эльсбяргаса. Фота: KAA

У тэксце 413-старонкавага дасье, падрыхтаванага літоўскімі спецыялістамі, ёсць цэлы артыкул пра жылы дом Казімераса Шкемы (V. Putvinskio g. 60), які быў пабудаваны ў 1933 годзе быццам бы па сумесным праекце Клаўдзія Дуж-Душэўскага і Бронюса Эльсбяргаса. Але насамрэч Дуж-Душэўскі адмовіўся ад свайго аўтарства, калі «раптам даведаўся, што мой праект быў зменены нейкім архітэктарам Эльсбергам» і па пераробленым праекце ўжо пачалі ўзводзіць сцены.

Будынак кінатэатра «Metropolitain»
Будынак кінатэатра «Metropolitain» з барам «Pale-Ale». Архіўныя фота.

Адным з першых значных праектаў Клаўдзія Дуж-Душэўскага можна лічыць будынак кінатэатра «Metropolitain» з барам «Pale-Ale» (Laisvės al. 71), спраектаваны разам з прафесарам Уладзімірам Дубянецкім. Сапраўднае аўтарства праекта дагэтуль не высветлена, бо праект Дубянецкага адрозніваецца ад пабудаванага будынка, а Душэўскі заўсёды згадваў яго як свой.

Галоўны фасад «Metropolitain» быў, бадай, найяскравейшым узорам стылю арт-дэко ў літоўскай архітэктуры. А білеты ў гэты кінатэатр былі самымі дарагімі ў горадзе.

У 1950-я гады будынак быў да непазнавальнасці перабудаваны пад Каўнаскі драматычны тэатр, які і сёння размяшчаецца тут, аўтэнтычны выгляд захавалі толькі зала і вестыбюль. З гэтай прычыны самы знакаміты твор Дуж-Душэўскага ў спіс Сусветнай спадчыны не патрапіў.

Дом Пурыцкіса
Дом Пурыцкіса па адрасе Vaižganto g. 14 цяпер таксама ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.

Паводле даследчыка Томаша Блашчыка, сярод прыватных дамоў, спраектаваных Дуж-Душэўскім, найбольшую каштоўнасць маюць дамы міністра замежных спраў Юозаса Пурыцкіса (Vaižganto g. 14) і дыпламата Ёнаса Аўкштуоліса (Aušros g. 1). Да нашага часу захаваліся дамы Жакявічэне і Гарунгшціса (Trakų g. 15 і 17), адваката Уладаса Пожэлы (Vienybės a. 10, цяпер Putvinskio g. 41) і інжынера Раклайціса (Vienybės a. 11, цяпер Putvinskis g. 43). З вядомых выкананых праектаў не захаваўся дом Вінцаса Антуліса, які стаяў на рагу праспекта Вітаўта і вуліцы Шаўлю. Акрамя таго, К. Душэўскі пабудаваў сабе дом у раёне Жалякальніс (Aušros g. 47, цяпер Aušros g. 59).

З вышэй пералічаных будынкаў дом Пурыцкіса, узведзены ў 1932 годзе, таксама цяпер уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.

Таксама Дуж-Душэўскі працяглы час працаваў у Паштовым упраўленні пры літоўскім Міністэрстве шляхоў зносін, дзе адказваў за будаўніцтва. Ён пабудаваў мноства будынкаў пошты ў стылі канструктывізму, у тым ліку ў Шанчэі, які сёння з'яўляецца раёнам Каўнаса. На жаль, межы, акрэсленыя ў дасье Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, не ахопліваюць гэты раён горада.


Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Клаўдзій Дуж-Душэўскі (злева) на будоўлі. Фота з сямейнага архіва Душэўскіх

Дарэчы значную частку грошай, якія Дуж-Душэўскі зарабляў гэтай сваёй плённай архітэктурнай працай, ён аддаваў на беларускую справу.


Часопіс «Калоссе» пісаў у 1938 годзе:«…Музей [Беларускі музей імя Івана Луцкевіча] атрымаў ад старога беларускага дзеяча з Коўна інжынера-архітэктара Кляўдыюша Душэўскага паведамленне, што са сваіх заробкаў ён пастанавіў выплачваць даволі значную суму штомесячна на дапамогу Музею. […]

Гожа адзначыць, што інжынер Душэўскі ўжо каля 20 гадоў жыве ў Коўне і сваёй фаховай працай здабыў для сябе паважныя матэрыяльныя падставы быту, каторыя далі яму магчымасць не толькі пабудаваць для сябе пекны дом у сталіцы Летувы, але, як бачым, і дапамагчы са сваіх заработкаў беларускай культурнай установе. Пажадаем, каб за ягоным прыкладам пайшлі і другія заможныя Беларусы, лічба каторых з году ў год узрастае…».

Пошта, Каўнас
Доўгі час Дуж-Душэўскі праектаваў будынкі пошты, адзін з якіх сёння знаходзіцца ў межах Каўнаса. Фота: фэйсбук Modernizmas ateičiai

Пры гэтым Клаўдзій Дуж-Душэўскі, застаючыся шчырым беларусам, вывучыў літоўскую мову і з вялікай павагай ставіўся да краіны, якая яго прытуліла:

«…не пакідаючы беларускую работу, я застаюся беларусам, а таксама ж імкнуся быць і добрым грамадзянінам маёй радзімы Літвы… Да Літвы стаўлюся, як да сваёй радзімы, і хачу быць карысным і добрым грамадзянінам, але ва ўнутраныя справы Летувы не ўмешваюся, бо хачу быць тактоўным да краіны, якая дала мне прытулак…»

Прыклад Дуж-Душэўскага паказвае, што нават у цяжкіх умовах эміграцыі беларусы здольныя дасягаць высокіх вяршынь і быць прызнанымі на сусветным узроўні.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип