Выдавецтва “Галіяфы” зупусціла на краудфандынгавай платформе ulej.by новую кампанію: адкрыта падпіска на кнігу “Захапляльнае фэнтэзі “Ключ Дарог”.
Гэта першая кніга трылогіі “Ключ Дарог“ Ліліі Ільюшынай.
Аўтарка вядомая як культурніцкі дзеяч, суарганізатар літаратурнага фестывалю “Прадмова”, адзін з выкладчыкаў Лятучага Універсітэта і Універсітэта культуры і мастацтваў, арганізатар фэнтэзі-клуба для падлеткаў.
Чым кніга цікавая?
Для падлеткаў і пра падлеткаў, то-бок пра тое, чаго найменей па-беларуску, і, канешне, для ўсіх, хто жадае чытаць пра падарожжы, загадкі і таямніцы, сяброўства і выпрабаванні − усё, чым адметнае фэнтэзі.
Дзеянне пачынаецца ў краіне чараўніцтва – Англіі, але паколькі ўсе шляхі вядуць не ў Рым, а ў месца, дзе яны былі створаныя, то хутка мы апынемся ў Краіне Дарог ды Каралеўстве Руінаў. Здагадаліся?
Вокладка. Мастачка Ганна Радзько зрабіла яе яркай і стылёвай, таму трымаць кнігу ў руках будзе не менш файна, чым на кніжнай паліцы.
Гэта чацьвёрты праект выдавецтва, які спансуецца на краўдфандынгавай платформе “Улей”. Папярэднія тры былі завершаны ўдала і кнігі былі надрукаваныя.
Пасьпейце падтрымаць і замовіць кнігу сабе ці ў падарунак іншым да 28 студзеня 2019 года. Падрабязнасці і ўмовы кампаніі глядзіце тут.
Паводле арганізатараў